Школа Актыўнага Грамадзяніна
Навіны
20 кастрычніка - акцыя "Чысты лес"
Адбыўся бацькоўскі сход па тэме "Здароўе дзяцей у нашых руках. Роля сям'і ў фарміраванні здаровага ладу жыцця", на якім выступіла фельдшар Пашук В.П. з прафілактычнай бяседай і парадамі для бацькоў. Дырэктарам было асветлена пытанне прафілактыкі дзіцячага траўматызму і бяспечных паводзін падчас восеньскіх канікул.
Традыцыйная рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам» стартуе на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна 15 кастрычніка.
У чацвер, 27 верасня, ва ўстанове адукацыі прайшоў круглы стол “Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня” у рамках адзінага дня інфармавання “ШАГ –Школа актыўнага грамадзяніна”. У рабоце круглага стала прыняла ўдзел Жогла В.К., педагог, матэматык, настаўнік на заслужаным адпачынку, настаўнікі і навучэнцы 9 і 11 кл.
У 2018 годзе павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якіх бацькі пакідалі адных дома. Многія з іх заканчваюцца трагічна. Усяго з пачатку года на пажарах загінула дзевяць дзяцей (за мінулы перыяд 2017 года загінула чацвёра дзяцей). Апошні выпадак адбыўся 25 верасня 2018 гадоў ў вёсцы Юдзічы Рагачоўскага раёна, пры пажары ў жылым доме загінуў трохгадовы хлопчык. Устаноўлена, што незадоўга да пажару дзіця было пакінута адно дома. Бацька быў на працы, а маці павяла трох старэйшых дзяцей у школу.
Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспекі, якія іх чакаюць, таму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі.