Патрыятычны праект "Мая Радзіма-мой гонар"

Дата: 5 октября 2023 в 16:49, Обновлено 15 января в 01:10
Автор: Хамец В. В.

Праект шостага школьнага дня

“Мая Радзіма – мой гонар”

 Аўтар: Міцура Алена Віктараўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.

Срокі рэалізацыі праекта:

                                                                                              2023/2024 навучальны год

Анатацыя

         Праект “Мая  Радзіма - мой гонар!” распрацаваны на аснове Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі і адпавядае патрабаванням Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі на 2021-2025 гады. Мерапрыемствы ў межах праекта  накіраваны на выхаванне  цэласнай, адказнай,  маральна-цэласнай  асобы, здольнай адэкватна ставіцца да падзей, якія адбываюцца ў свеце і краіне, падзеям, культурнай навуковай спадчыне, гістарычным дасягненням гістарычнай і культурнай спадчыны малой Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, гарманічнае развіццё  навучэнцаў. Праект мае тэматычныя кірункі арганізацыі дзейнасці ў шосты школьны дзень: 

  1. “Гэта ўсё Радзіма наша!” – арганізацыя экскурсій па памятных мясцінах малой Радзімы.
  2. “Гісторыі з мінулага” - цыкл сустрэч з ветэранамі працы, з мясцовымі жыхарамі.
  3. “Каля помніка загінуўшым салдатам” – акцыі, мітынгі, урокі мужнасці.
  4. “Салдаты Перамогі” – стварэнне інтэрнэт-рэсурса на сайце ўстановы.
  5. “Дзеці вайны” -  акцыі  дапамогі былым вязням часоў ВАВ.
  6. “Памяць жыве” - арганізацыя святочных мерапрыемстваў да 80-й гадавіны Перамогі ў ВАВ.
  7. “Куточак майго маленства” - фотавыставы прыродных аб’ектаў.
  8. “Прастор для творчасці” - конкурсы малюнкаў, творчых работ, прысвечаныя памятным падзеям і датам.
  9. “Скарбы маёй Радзімы ў музеі” – цыкл пазнаваўчых мерапрыемстваў.
  10. “Мы тут жывём”- прэзентацыя тапонімаў малой радзімы.
  11. “Іх імёнамі названы вуліцы” - даследаванне паходжання назваў вуліц раённага цэнтра.
  12. “Петрыкаўшчына літаратурная” - сустрэчы з паэтамі Петрыкаўшчыны, правядзенне конкурсаў чытальнікаў.
  13. “Беларусь - мая Радзіма!”- дабравольныя акцыі па добраўпарадкаванні

Ідэя праекта

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ніл Гілевіч

Сучасныя ўстановы адукацыі адыгрываюць значную ролю ў выхаванні маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Згодна Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцкай моладзі на 2021-2025 гады  прыярытэтным кірункам выхавання з’яўляецца “паслядоўнае і актыўнае садзейнічанне асобаснаму станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны”.Як адзначаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, “рух наперад немагчымы без шчырай любові да Радзімы, зямлі продкаў, да свайго народа. Патрыятызм – гэта вечная каштоўнасць, якая ўмацоўвае пакаленні”. Змест выхавання ва ўстанове адукацыі  павінен садзейнічаць фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму асобы і арыентаваць яе на засваенне агульначалавечых  гуманістычных каштоўнасцей, культурных, духоўных традыцый народа, ідэалогіі нашай дзяржавы. Намаганні  педагагічнага калектыву павінны быць скіраваны на тое, каб выпускнікі школы сталі сапраўднымі грамадзянамі роднай краіны, паўнапраўнымі членамі грамадства. Дадзеныя аспекты патрабуюць  ад настаўніка пошуку новых падыходаў, форм і метадаў  выхавання падрастаючага пакалення.  

Такім чынам, стварэнне праекта “Мая  Радзіма-мой  гонар!” з’яўляецца неабходным сродкам для арганізацыя работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень і  рэалізацыі вышэй названых запатрабаванняў.

Мэта праекта: стварэнне цэласнай выхаваўчай прасторы, накіраванай на  фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў.

Задачы:

актывізаваць работу па змястоўным напаўненні шостага школьнага дня, улічваючы інтарэсы, патрэбы і запыты навучэнцаў, пажаданні законных прадстаўнікоў, магчымасці педагагічнага калектыву;

арганізаваць прадуктыўнае ўзаемадзеянне дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах з работаю педагога-арганізатара, класнага кіраўніка і настаўніка-прадметніка  па выхаванні ў навучэнцаў разумення сутнасці паняццяў “патрыятызм” і  “грамадзянскасць”, фарміраванні ведаў пра ідэалогію беларускай дзяржавы, выхаванні пачуцця гонару за сваю малую радзіму, яе гісторыю і знакамітых людзей;

стварыць аптымальныя ўмовы для гарманічнага развіцця асобы навучэнца.

Рэалізацыя праекта ў шосты школьны дзень з’яўляецца мэтазгоднай, так як субота для дзяцей і педагогаў – гэта вольны ад асноўнай вучэбнай нагрузкі і  спрыяльны для ўзаемадзеяння з бацькамі час. Толькі агульнымі намаганнямі і ўласным прыкладам дарослых можна выхаваць патрыёта сваёй краіны, які будзе мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, граматна карыстацца сваімі правамі, добрасумленна выконваць свае абавязкі; будзе клапаціцца пра тых, каму патрэбна дапамога і абарона; будзе адказным за мінулае, сённяшняе і будучае сваёй Радзімы.

Удзельнікі праекта:

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

педагог-арганізатар;

педагог сацыяльны;

педагогі дадатковай адукацыі;

настаўнікі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка;

бібліятэкар установы адукацыі;

настаўнік інфарматыкі;

 кіраўнік  па ВПВ;

бацькі (законныя прадстаўнікі);

навучэнцы.

Этапы рэалізацыі праекта

1 этап – падрыхтоўчы( жнівень - верасень 2023 года)

  1. Вызначэнне тэмы і праблемы будучага праекта, пастаноўка мэты і задач.
  2. Арганізацыя ўзаемадзеяння школы, установы дадатковай адукацыі, міжведамасных устаноў, бацькоў і навучэнцаў.
  3. Каардынацыя і планаванне дзейнасці класнага кіраўніка, псіхолага-педагагічнай службы ўстановы адукацыі.
  4. Складанне плана рэалізацыі праекта.

2 этап – практыка-рэалізацыйны (на працягу навучальнага года)

  1. Пошук перспектыўных выхаваўчых тэхналогій, накіраваных на арганізацыю сумеснай дзейнасці.
  2. Падбор і распрацоўка неабходных метадычных матэрыялаў.
  3. Арганізацыя і правядзенне распрацаваных мерапрыемстваў у рамках дадзенага праекта.
  4. Удзел у рэспубліканскіх акцыях і мерапрыемствах  па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.
  5. Інфармаванне аб рэалізацыі праекта ў сродках масавай інфармацыі, на школьным сайце.

3 этап – заключны (чэрвень- жнівень 2024 год)

  1. Правядзенне дыягностыкі сярод удзельнікаў праекта па яго эфектыўнасці.
  2. Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта.
  3. Стварэнне і папаўненне медыятэкі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.
  4. Афармленне справаздачы і вызначэнне шляхоў далейшага развіцця праекта.

Праект рэалізоўваецца праз наступныя формы работы:

анкетаванне, гульня, віктарына, забаўляльна-пазнавальная праграма, квэст, віктарына, акцыя, выстава, прэзентацыя, экскурсія, даследаванне, конкурс, рынг эрудытаў, канцэртная праграма, гутарка, сустрэча.

Чакаемыя вынікі праекта:

Ва ўстанове адукацыі будзе створана цэласная выхаваўчая прастора па выхаванні ў навучэнцаў  патрыятызму, грамадзянскай і прававой культуры, грамадзянскай і нацыянальнай самасвядомасці, а самі навучэнцы будуць паспяхова сацыялізаваныя ў сучасным грамадстве.

                                                                      План па рэалізацыі праекта

Мая Радзіма - мой  гонар!”

Мерапрыемства

Тэрмін

Адказны

Падрыхтоўчы этап

Вызначэнне тэмы і праблемы будучага праекта, пастаноўка мэты і задач.

Жнівень

Аўтары праекта

         Арганізацыя ўзаемадзеяння школы, установы дадатковай адукацыі, бацькоў і навучэнцаў.

На працягу рэалізацыі праекта

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

         Каардынацыя і планаванне дзейнасці класнага кіраўніка, сацыяльна-псіхалагічнай службы ўстановы адукацыі.

Жнівень – Верасень

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Дыягностыка запатрабаванняў дзяцей і іх законных прадстаўнікоў па арганізацыі шостага школьнага дня.

Верасень

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

         Складанне плана рэалізацыі праекта.

Верасень

Аўтары праекта

Практыка-рэалізацыйны этап

Мая Радзіма - мой  гонар!”

Экскурсіі ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Гомельскі палаца-паркавы ансамбль, да Мемарыяльнага комплексу дзецям-ахвярам фашызму ў вёсцы Чырвоны Бераг, да помніка Кірыле Тураўскаму ў г.Жыткавічы. Экскурсіі ў музейны пакой установы адукацыі. Віртуальныя экскурсіі па малой радзіме     

(https://drive.google.com/open?id=1Et39yj0Wj57ETVe55sIMD3-y8Eo&usp=sharing)

На працягу года

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі

“Гісторыі з мінулага”.

 Цыкл сустрэч з ветэранамі працы.

На працягу года

Педагог-арганізатар

“Каля помніка загінуўшым салдатам”.

Акцыі па добраўпарадкаванні, ускладанне кветак да помніка, мітынгі падчас памятных дат, правядзенне ўрокаў мужнасці.

На працягу года

Кіраўнік па ВПВ

“Салдаты Перамогі”.

Стварэнне інтэрнэт-рэсурса на сайце ўстановы з інфармацыяй пра франтавікоў Конкавіцкага сельскага Савета, якія загінулі падчас ВАВ.

Сакавік

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік інфарматыкі

“Дзеці вайны”.

Сустрэчы, віншаванні са святамі,гутаркі, акцыі дапамогі былым вязням часоў ВАВ.

На працягу года

Педагог-арганізатар

“Памяць жыве”.

Арганізацыя святочных мерапрыемстваў да 80-й гадавіны Перамогі ў ВАВ.

Май – ліпень

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,

кіраўнік па ВПВ

“Куточак майго маленства”.

Фотавыставы прыродных аб’ектаў, гісторыка-культурных і архітэктурных аб’ектаў Петрыкаўшчыны, бібліявыставы.

На працягу года

Бібліятэкар

“Беларусь – мая краіна міру і дабра” Выставы работ аб’яднанняў па інтарэсах.

Верасень, кастрычнік.

Педагогі дадатковай адукацыі

“Прастор для творчасці”.

Конкурсы малюнкаў, творчых работ, прысвечаныя памятным падзеям і датам.

На працягу года

Настаўнікі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка

“Скарбы маёй Радзімы ў музеі”.

  1. “Бабулін куфэрак”. Інтэрактыўны квэст.
  2. “Адкрыты куфар.BY” Пазнавальна- забаўляльная гульня-падарожжа.
  3. “Тайны старых рэчаў”. Краязнаўчае лато.
  4. “Рамёствы роднага краю”. Рынг эрудытаў паміж бацькамі і навучэнцамі.

Кастрычнік.

Люты.

Красавік

Настаўнікі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка

“Мы тут жывём”. Прэзентацыя тапонімаў малой радзімы.

Люты

Настаўнікі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка

“Іх імёнамі названы вуліцы”. Даследаванне паходжання назваў вуліц раённага цэнтра.

Сакавік

Настаўнікі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка

“Петрыкаўшчына літаратурная”.

 Сустрэчы з паэтамі Петрыкаўшчыны,  конкурс чытальнікаў.

Красавік

Бібліятэкар

“Малая радзіма – мой гонар”. Дабравольныя акцыі па добраўпарадкаванні і ўпрыгожванні тэрыторыі школы, вуліц населеннага пункта.

На працягу года

Педагог-арганізатар

Заключны этап

Правядзенне дыягностыкі сярод удзельнікаў праекта па яго эфектыўнасці.

Май

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта. Абагульненне вопыту па выніках рэалізацыі праекта

Май

Аўтары праекта

Афармленне матэрыялаў праекта, папаўненне  медыятэкі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.

Май - чэрвень

Удзельнікі  праекта

Прэзентацыя  справаздачы і вызначэнне шляхоў далейшага развіцця праекта.

Май

Аўтары праекта

Размяшчэнне інфармацыі аб рэалізацыі праекта і  яго выніках на школьным сайце і ў сродках масавай інфармацыі.

На працягу года

Настаўнік інфарматыкі, аўтары праекта

                                                                       Рэалізацыя праекту

Відэа "Хрэсьбіны" Праект "Мая Радзіма-мой гонар" Конкавіцкая СШ

Відэа. Збор фальклору. Валянціна Новік

Відэа "Беларускія вячоркі"

"Прыгажосць роднай зямлі ў беларускіх песнях"

"Раство і Калядкі. Народныя традыцыі"

Спасылка на навіну "Каляды ў Конкавічах"

Відэа "Каляды ў Конкавічах"

Спасылка на фотаальбом "Рамёствы роднага краю"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.