Формула бяспекі
Штодня на нашай планеце адбываюцца розныя надзвычайныя сітуацыі (аварыі, пажары, паводкі, землятрусы). На жаль, ніхто з нас не застрахаваны ад іх. Часта экстрэмальныя сітуацыі ўзнікаюць раптам і патрабуюць ад чалавека неадкладныхі актыўных дзеянняў. Чаму ж адны людзі выходзяць з такіх сітуацый цэлымі і непашкоджанымі, а іншыя атрымваюць сур'ёзныя пашкоджанні і нават гінуць?
Адказаць на гэта пытанне проста: чалавек, акрамя мужнасці і волі, павінен мець адмысловыя веды, з дапамогай якіх ён зможа перамагці паўсталыя цяжкасці.
Формула бяспекі абвяшчае:
- ТРЭБА ПРАДБАЧЫЦЬ НЕБЯСПЕКУ І, ПА МАГЧЫМАСЦІ, УНІКАЦЬ ЯЕ,
- ПРЫ НЕАБХОДНАСЦІ – ДЗЕЙНІЧАЦЬ РАШУЧА І ДАКЛАДНА,
- АКТЫЎНА ПРАСІЦЬ ДАПАМОГІ І САМОМУ АКАЗВАЦЬ ТЫМ, ХТО ЯЕ ПАТРАБУЕ.
Надзвычайная сітуацыя (НС) – становішча, што склалася ў выніку аварыі, катастрофы, стыхійнага бедства, якія пацягнулі ці могуць пацягнуць за сабой чалавечыя ахвяры, шкоду здароўю людзей ці навакольнаму асяроддзю, значныя матэрыяльныя страты і парушэнне ўмоў нармальнай жыццядзейнасці людзей.
Пра тое, як трэба паводзіць сябе ў падобных сітуацыях, чытайце на старонках нашага сайта.