Закон Рэспублiкi Беларусь
18 ліпеня 2011 г. № 300-З
Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
... ... ...
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ПАДАЧЫ І РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ
Артыкул 10. Парадак падачы зваротаў і напраўленне іх для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй
- Звароты падаюцца заяўнікамі ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.
Электронныя звароты падаюцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 25 гэтага Закона.
- Звароты падаюцца ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах .
- Арганізацыі пры паступленні да іх пісьмовых зваротаў , якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да іх кампетэнцыі, на працягу пяці рабочых дзён накіроўваюць звароты для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і паведамляюць заяўнікаў у той жа тэрмін альбо ў той жа тэрмін у парадку , устаноўленым гэтым Законам, пакідаюць звароты без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўнікаў з растлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах .
Пісьмовыя звароты , у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней за пяць рабочых дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.
- Калi вырашэнне пытанняў, выкладзеных у ходзе асабістага прыёму, не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём, адпаведныя службовыя асобы не разглядаюць зварот па сутнасці, а тлумачаць, у якую арганізацыю трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце .
Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў вусным звароце, які адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём, патрабуюцца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым гэтым Законам для пісьмовых зваротаў.
- Звароты , якія змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтоўцы, учыняемым або ўчыненым злачынстве або іншым правапарушэнні, не пазней за пяць рабочых дзён накіроўваюцца арганізацыямі, у якія яны паступілі, у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.
- Забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.
... ... ...
Артыкул 12. Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў
- Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
- Пісьмовыя звароты грамадзян , за выключэннем названых у пункце 4 гэтага артыкула, павінны змяшчаць:
назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы , якім накіроўваецца зварот;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
выкладанне сутнасці звароту ;
асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
- Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы , якім накіроўваецца зварот;
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
выкладанне сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы , упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
асабісты подпіс кіраўніка або асобы , упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты , завераную пячаткай юрыдычнай асобы.
- Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў РэспублікіБеларусь.
- Тэкст звароту павінен паддавацца прачытванню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
- Да пісьмовых зваротах , якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
- У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
... ... ...
КНИГА ЗАМЕЧАНИЙ И ПРЕДЛОЖЕНИЙ
ОТДЕЛА ОБРАЗОВАНИЯ ПЕТРИКОВСКОГО РАЙИСПОЛКОМА
НАХОДИТСЯ У ГЛАВНОГО
СПЕЦИАЛИСТА ОТДЕЛА
ШАБАЛТАС АНАСТАСИИ ОЛЕГОВНЫ
по адресу: г. Петриков, ул. Гагарина, 17,
3 этаж, кабинет 313
Тел. 8 (02350) 2-70-63