Інфармацыя аб арганізацыі прыёму ў 1 клас
Дата: 5 июня 2018 в 10:13, Обновлено 29 мая 2020 в 11:01
Автор: Васілец К. Я.
Прыём дакументаў у I клас ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня. Графік прыёму дакументаў у I клас: з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 16.00, а таксама ў суботу.
У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Арт. 159 п.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).
У першую чаргу прымаюцца ў I класы дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыі. Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.
Для прыёму дзяцей у першы клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2020 падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
Прыём дзяцей ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў.
Прыём заяў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне дадзенай установы адукацыi, ажыццяўляецца ў перыяд з 12 чэрвеня 2020 г. па 28 жніўня 2020 г. Дзеці залічваюцца ў I клас ўстановы адукацыі на вольныя месцы ў парадку чарговасці падачы заяў.
Прысутнасць дзіцяці пры падачы дакументаў не абавязкова.
З пытаннямі аб паступленні і навучанні ў 1 класе можна азнаёміцца па наступнай спасылцы:
Пытанні і адказы, якія тычацца паступлення дзіцяці ў першы клас