Інфармацыя аб арганізацыі прыёму ў 10 клас
Для прыёму дзяцей у 10 клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2021 падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці.