Музей

Дата: 21 октября 2017 в 10:21, Обновлено 16 февраля в 01:00

         Сардэчна запрашаем наведаць наш музейны пакой

Відэаагляд-запрашэнне ў музейны пакой

                        

Асноўныя кірункі работы музейнага пакоя 

Асветніцкая і экскурсійная работа:

  1. Фарміраванне групы экскурсаводаў.
  2. Арганізацыя работы па падрыхтоўцы экскурсаводаў.
  3. Правядзенне аглядавых і тэматычных экскурсій для вучняў школы і гасцей.
  4. Распрацоўка тэматычных і аглядавых экскурсій.
  5. Правядзенне Дзён адчыненых дзвярэй для вучняў школы, бацькоў, жыхароў і гасцей.
  6. Правядзенне гутарак, вусных часопісаў, міні-экскурсій з выкарыстаннем музейных экспанатаў і матэрыялаў у класах, у групе падоўжанага дня і калектывах дадатковай адукацыі.
  7. Правядзенне класных гадзін на базе музейнага пакоя.
  8. Арганізацыя і правядзенне выстаў.

Фондавая работа:

  1. Вядзенне інвентарнай кнігі.
  2. Працягнуць работу па стварэнні даведачнай картатэкі.
  3. Улік новых паступленняў.
  4. Сістэматызацыя калекцыі экспанатаў музейнага пакоя.
  5. Камплектаванне фондаў музейнага пакоя па  тэмах.

Пошукавая работа:

  1. Працягнуць збор звестак пра ветэранаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны (успаміны, дакументы, фатаграфіі).
  2. Працягнуць збор матэрыялаў пра гісторыю школы і яе настаўнікаў.
  3. Збор прадметаў  сялянскага побыту.
  4. Вядзенне ўліку і апрацоўка знойдзеных матэрыялаў.

Экспазіцыйна-выставачная работа:

  1. Абнаўленне і стварэнне новых раздзелаў экспазіцый музейнага пакоя.
  2. Правядзенне пошукавых аперацый, накіраваных на папаўненне і стварэнне новых экспазіцый у музейным пакоі.
  3. Падрыхтоўка матэрыялаў для класных урокаў, урокаў мужнасці, грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў.
  4. Стварэнне інфармацыйных буклетаў пра дзейнасць музейнага пакоя.
  5. Стварэнне віртуальнай экскурсіі па музейным пакоі  і размяшчэнне яе на сайце  ўстановы.

       

Удзел у конкурсах і акцыях:

1.    Правядзенне акцыі «Віншаванне ветэрану».

2.    Правядзенне Дня музеяў.

3.    Сустрэча з  вязнямі ВАВ, з ветэранамі і відавочцамі вайны ў Афганістане.

4.    Правядзенне Урокаў Мужнасці.

5.    Правядзенне Урокаў Памяці.

6.    Правядзенне музейных урокаў.

7.    Удзел у краязнаўчай алімпіядзе.

8.    Удзел у  рэспубліканскіх акцыях і конкурсах

 па краязнаўству.

Даследчая работа:

  1. Аказанне дапамогі матэрыяламі  музейнага пакоя  пры напісанні творчых і даследчых работ вучнямі школы.
  2. Аказанне дапамогі матэрыяламі  музейнага пакоя настаўнікам у падрыхтоўцы гутарак, класных гадзін, школьных мерапрыемстваў і г.д.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * 

                     Наш "Музей у чамадане"  

            

         

         

         

         

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.