Гісторыя ўстановы

Дата: 6 октября 2017 в 22:53, Обновлено 7 октября 2025 в 10:18

У 1908 годзе была адкрыта земская пачатковая школа ў вёсцы Конкавічы. Школа была размешчана ў наёмным памяшканні габрэя Гіршы. Увосень 1908 года ў вёску прыехаў першы настаўнік (ён жа і дырэктар) Мальцаў Андрэй Паўлавіч, які не толькі вучыў сялянскіх дзяцей, але і быў адначасова першым сельскім урачом. Чалавек быў пісьменны, таварыскі. Трохі абжыўшыся, ён купіў участак зямлі ў памешчыка Плікуса Якуба і пабудаваў сабе дом. Ажаніўся. Адначасова займаўся сельскай гаспадаркай і вучыў дзяцей.

Земская школа забяспечвала навучэнцаў бясплатнымі кнігамі і чарніламі на час вучобы. Заняткі ў школе былі рэгулярнымі, але большасць дзяцей наведвалі школу толькі ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час. Таму ў той час і казалі ў народзе «правучыўся дзве зімы».

Перавадныя экзамены здавалі за кожны клас. Выпускныя экзамены за курс чатырохгадовай школы здавалі ў г. Петрыкаве ў прысутнасці земскага начальніка, святара і настаўнікаў.

У 1914 годзе, калі пачалася імперыялістычная вайна, Мальцаў Андрэй Паўлавіч быў прызваны ў царскую армію. У Конкавічы даслалі новую настаўніцу Дрыга Юлію Пятроўну.

У трыццатыя гады, калі пачалася калектывізацыя і праходзіла раскулачванне і высяленне кулакоў, пад школу быў абсталяваны адзін з кулацкіх дамоў, які стаяў над ракой, дзе была размешчана старая школа (цяпер там пабудаваны Дом культуры).

Гэты будынак быў выкарыстана ў якасці навучальных класаў да 1979 года, пакуль не быў пабудавана новы будынак школы. У першыя гады пяцігодкі партыя і ўрад надавалі вялікую ўвагу развіццю народнай адукацыі. Было ўведзена абавязковая сямігадовая адукацыя. Першы выпуск сямігадовай школы адбыўся ў 1935 годзе. Школу скончылі 15 навучэнцаў.

У перадваенныя гады (1934 - 1941) у Конкавіцкай сямігадовай школе працавалі сын і нявестка Андрэя Паўлавіча Мальца: Аляксандр Андрэевіч Мальцаў - настаўнік матэматыкі і Ганна Піліпаўна - настаўніца пачатковых класаў.

Адным з старых настаўнікаў школы быў Шут Дзмітрый Аляксандравіч, які працаваў у Конкавіцкай школе з 1933 да 1964 года да выхаду на пенсію. У пасляваенны час ён быў дырэктарам Конкавіцкай сямігадовай школы. За гады вайны старыя кулацкія будынкі былі разбураны, і заняткі праводзіліся ў наёмных памяшканнях.

У 1949 годзе дырэктарам школы быў прызначаны выпускнік Конкавіцкай школы Амельчанка Яфім Васільевіч. У гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва пастаяннага драўлянага будынка, якое праз год ўступіла ў эксплуатацыю. У будынку было тры навучальныя кабінеты і настаўніцкая.

 Першы будынак школы

Значна ўмацавалася матэрыяльная база пры дырэктару Усціновіч Іване Іванаўне. Добра быў арганізаваны навучальны працэс. Вялікая ўвага надавалася вучэбна-дасведчанаму ўчастку, праводзіліся цікавыя доследы (біёлагі Шут Д.А. і Бычкоўскі Е.І). Быў пабудаваны невялікі парнік, у якім вырошчвалася расада капусты і памідораў. У пачатку пяцідзесятых гадоў закладзены вакол школы сад, які быў самым прыгожым садам ва ўсім раёне.

У 60-я гады быў пабудаваны цагляны будынак школы на 4 класы-кабінета

 Новы будынак школы ў 1960 годзе

З 1966 году дырэктарам Конкавіцкай васьмігадовай, а з 1968 сярэдняй школы быў прызначаны выпускнік школы, які скончыў да гэтага часу Мазырскі настаўніцкі інстытут, Чарнушэвіч Васіль Іванавіч. За гэты час быў ужо пабудаваны новы цагляны будынак на пяць класаў - кабінетаў. У 1966 годзе ў школе навучалася 450 вучняў. Заняткі праводзіліся ў дзве змены. Класных кабінетаў не хапала. Арандавалі яшчэ пад класны кабінет пакой у Абібак Ніны Сямёнаўны, дзе заняткі таксама праходзілі ў дзве змены.

Першы выпуск Конкавіцкай сярэдняй школы быў ў 1968 годзе. Школу скончылі 16 чалавек. 6 чалавек паступілі адразу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Амельчанка Леанід Мікалаевіч, які скончыў школу з залатым медалём, паступіў у Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі, - Бужан Любоў Максімаўна - у Горыцкую сельскагаспадарчую акадэмію, Плікус Людміла Іванаўна - у Мінскі медыцынскі інстытут і г.д.

У 1978 годзе пачалося будаўніцтва новага тыпавога двухпавярховага цаглянага будынка школы на 392 месцы.

 Будаўніцтва новай школы на 392 месцы

Школу пабудавалі за год і трэцюю чвэрць 1979-1980 навучальнага года пачалі вучыцца ў новай школе. Было завезена новае абсталяванне для класных кабінетаў, былі створаны кабінеты хіміі, фізікі, лінгафонны кабінет замежнай мовы і інш. У школе была адкрыта сталовая на 80 пасадачных месцаў. Школьная майстэрня была забяспечаная новымі станкамі. У школе быў адкрыты спартыўная зала памерамі 9×18 метраў, актавая зала на 150 пасадачных месцаў з двума кінапраектарамі. Працавала група падоўжанага дня.

У 1986 годзе трагічна загінуў дырэктар школы Чарнушэвіч Васіль Іванавіч і дырэктарам быў прызначаны малады, энергічны настаўнік фізвыхавання, майстар спорту СССР Галота Мікалай Іосіфавіч. Пад яго кіраўніцтвам, дзякуючы яго настойлівасці і ўменню добра маляваць, быў створаны гісторыка-краязнаўчы музей, які адкрыты 9 мая 1987 года.

Ідэя стварэння музея належыць Чарнушэвічу Васілю Іванавічу. Пры ім была сабрана вялікая частка экспанатаў і дакументаў, якія зараз знаходзяцца ў музеі. Але лёс распарадзіўся так, што яму не давялося пабачыць задуманага. Вялікую дапамогу ў стварэнні музея аказалі настаўнікі школы: Амельчанка А.Я., Чарнушэвіч М.В., Міцура А.І., Жук А.А., Майсюк В.В., Корбут В.В., Жогла В.К. і інш.

Галота М.І. вялікую ўвагу надаў эстэтычнаму афармленню школы. Была пераабсталявана абедзенная зала школьнай сталовай. З'явіліся казачныя карціны на сценах залы. Быў абсталяваны пакой для заняткаў цяжкай атлетыкай. На стадыёне быў абсталяваны спартыўны гарадок.

З 1991 па 1997 год дырэктарам школы працавала Жогла Валянціна Канстанцінаўна, выпускніца Конкавіцкай сярэдняй школы.

З 1997 па 2008 год дырэктарам школы працавала Майсюк Вольга Васільеўна.

У 2008 годзе школа была рэарганізавана і перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Конкавіцкая дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа»

У 2011 годзе, у сувязі са зменамі ў адукацыі, школа атрымала новую назву - Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Конкавіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа»

 Будынак дзіцячага сада

 Будынак школы

З 2008 па 2014 год дырэктарам школы працаваў Макаравец Васіль Уладзіміравіч.
З 2014 па 2018 год дырэктарам школы працавала Лістапад Аксана Андрэеўна.

З 2019 года дырэктарам школы працуе Бычкоўская Ларыса Віктараўна

Вялікая ўвага ў школе надаецца адукацыйнага  і выхаваўчаму працэсу. За гэты час паспяхова скончылі школу шмат навучэнцаў. Большасць з іх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і паспяхова скончылі іх. Зараз яны працуюць у розных галінах.

У 2022 годзе ўстанова адукацыі была рэарганізавана ў ДУА "Конкавіцкая сярэдняя школа".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.