Не пакідайце дзяцей адных!

Дата: 26 сентября 2018 в 15:23
388 просмотров

У 2018 годзе павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якіх бацькі пакідалі адных дома. Многія з іх заканчваюцца трагічна. Усяго з пачатку года на пажарах загінула дзевяць дзяцей (за мінулы перыяд 2017 года загінула чацвёра дзяцей). Апошні выпадак адбыўся 25 верасня 2018 гадоў ў вёсцы Юдзічы Рагачоўскага раёна, пры пажары ў жылым доме загінуў трохгадовы хлопчык. Устаноўлена, што незадоўга да пажару дзіця было пакінута адно дома. Бацька быў на працы, а маці павяла трох старэйшых дзяцей у школу.
Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспекі, якія іх чакаюць, таму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі.

Так, абавязак бацькоў ажыццяўляць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў арт. 73 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. Бацькі з'яўляюцца законнымі прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і законных інтарэсаў у адносінах з любымі асобамі і арганізацыямі, у тым ліку ў судах, без спецыяльнага паўнамоцтва.
Бацькам неабходна памятаць, што за пакіданне дзіцяці ў небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159 КК РБ.
      Згодна з арт. 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за пакіданне ў небяспецы дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.
  Парады бацькам:
• Захоўвайце запалкі і запальнічкі у месцах, недаступных дзецям. Навучыце дзяцей паведамляць вам аб выпадкова знойдзеных імі запалках або запальніцах.
 • Калі дзіця праяўляе цікаўнасць да агню або гуляе з агнём, растлумачце спакойна і цвёрда, што запалкі і запальніцы - гэта прадметы, з якімі трэба быць асцярожнымі.
• Растлумачце дзіцяці, што падчас пажару нельга хавацца, а трэба неадкладна ўцякаць на вуліцу ці балкон і клікаць на дапамогу.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, маленькіх дзяцей ніколі не пакідайце без нагляду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.