За бяспеку разам!

Дата: 12 октября 2018 в 15:50
306 просмотров

Традыцыйная рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам» стартуе на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна 15 кастрычніка.

Яна накіравана на павышэнне культуры бяспекі ў побыце і на працоўных месцах. З прыходам халадоў і пачаткам ацяпляльнага перыяду праблема пажарнай бяспекі асабліва актуальна. У рамках акцыі ратавальнікі наведаюць адзінокіх грамадзян, інвалідаў і сем'і ў сацыяльна небяспечным становішчы, правераць супрацьпажарны стан у жылых дамах і выступяць у працоўных калектывах.
У перыяд правядзення акцыі «За бяспеку разам» грамадзяне могуць звярнуцца ў раённы аддзел па НС, з заяўкай аб правядзенні абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання (кватэры). Актуальнасць правядзення рознага роду прафілактычных мерапрыемстваў абумоўлена напружаным становішчам з гібеллю людзей пры пажарах. Паважаныя жыхары горада і раёна праверце сістэму аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях. Звярніце ўвагу, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, а таксама электрычнай праводкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.