Час Зямлі

Дата: 26 марта 2020 в 13:18
Автор: Хамец В. В.
149 просмотров

28 сакавіка з 20.30 па 21.30 праводзіцца міжнародная акцыя "Час Зямлі". 

Час Зямлі - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсветка самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. У гэтым годзе акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 12-ы раз. Мэта Часа Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.