Вечар сустрэчы выпускнікоў

Дата: 2 февраля 2020 в 13:49, Обновлено 8 февраля 2020 в 14:41
202 просмотра

Школа сустракае сваіх былых вучняў

Як па традыцыі,  у першую суботу лютага ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча выпускнікоў. Кожны год школа запрашае на сустрэчу  выпускнікоў-юбіляраў, якія скончылі школу 5, 10,15,20,25,30,35 і 40 гадоў назад. Вечар адбыўся цудоўны. У прыемнай і святочнай абстаноўцы выпускнікі сустрэліся са сваімі настаўнікамі, паведамілі пра сябе, сваё жыццё, свае поспехі. Выпускнікі гаварылі шмат цёплых  слоў у адрас настаўнікаў, даравалі кветкі, падарункі. Прыемны падарунак атрымала і школа ад сваіх выпускнікоў. Для выпускнікоў была падрыхтавана канцэртная праграма, гучалі песні. У зале не было ні аднаго свабоднага месца.Усе гледачы з захапленнем глядзелі і слухалі выпускнікоў і настаўнікаў. Вельмі прыемна сустракаць былых вучняў у нашай  школе. Дарагія выпускнікі, мы вам заўсёды рады і чакаем у роднай школе кожны год!

          

          

          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.