Дзень ведаў

Дата: 2 сентября 2019 в 23:20, Обновлено 4 декабря 2019 в 11:10
247 просмотров

Як і кожны год, у час правядзення свята першага званка, наша ўстанова сустракае вучняў, якія, адпачыўшы ў час летніх канікул, поўныя сіл, імкнуцца ў школу, каб акунуцца ў дзіўны свет ведаў і таямніц, якія падрыхтаваў для іх школьны шлях. Разам з настаўнікамі яны зробяць сёння першы крок у краіну ведаў. Але яны не змогуць абыйціся без дапамогі самых блізкіх людзей - сваіх бацькоў. Толькі з іх дапамогай нашы вучні змогуць дасягнуць самых высокіх вышынь.
Сёння вучні атрымалі мноства пажаданняў. Іх віншавалі бацькі, дырэктар установы, прадстаўнікі райвыканкама і сельіспалкама і дырэктар ААТ "Агра-Слабада". Яны ўручылі вучням першага класа падарункі - школьныя партфелі. Вучні 9 класа павіншавалі першакласнікаў і ўручылі ім самыя неабходныя рэчы, якія ім дапамогуць лягчэй пераадолець шлях да ведаў. Вучні 9 класа таксама не засталіся без падарункаў, кожнаму з іх была ўручана кніга "Я- грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь".
Прагучаў першы званок, які запрасіў нашых вучняў на першы урок "Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!". Вучняў першага класа на першы ўрок суправаджалі вучні 9 класа.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.