Акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!»

Дата: 15 августа 2019 в 15:43
230 просмотров

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 19 жніўня па 10 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!».

Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы.
1-й этап - з 19 па 31 жніўня - акцыя пройдзе на аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту разам з асноўнай прадукцыяй размесцяцца тэматычныя элементы для прыцягнення ўвагі насельніцтва. На манекенах або вешалках, выставяцца камплекты баявога адзення выратавальніка, а ў аддзеле канцылярскіх прыладаў - вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
2-й этап - з 1 па 10 верасня пройдзе ў агульнаадукацыйных установах, прадпрыемствах і арганізацыях.
Работнікі МНС ва ўстановах адукацыі правядуць тэматычныя «Урокі бяспекі», інструктажы з педагагічным складам, бацькоўскія сходы, агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі. У арганізацыях і прадпрыемствах раёна выратавальнікі, выступяць у працоўных калектывах, правядуць вучэнні, квэсты і многае іншае. Будзе весела і цікава!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.