Бацькі! Зберажыце сваё дзіця ад трагедыі.

Дата: 2 апреля 2019 в 16:32, Обновлено 9 апреля 2019 в 02:00
351 просмотр

У пераважнай большасці выпадкаў, трагедыі з дзецьмі адбываюцца па недаглядзе і залішняй самаўпэўненасці бацькоў. Узрост найбольшай рызыкі - да 5-6 гадоў, калі малы не разумее ўсіх наступстваў. Маленькае дзіця засталося без нагляду на 10 хвілін або на 1,5 гадзіны - верагоднасць бяды практычна аднолькавая. Гэта ведаюць і разумеюць усе дарослыя.

Але, на жаль, работнікі МНС не могуць пагаварыць з кожным дзіцем і прыйсці ў кожны дом, таму паважаныя бацькі, пагаварыце з вашымі дзецьмі, растлумачыце ім правілы паводзін пры пажары, ля вады, у лесе. Раскажыце аб недапушчальнасці гульняў на будаўнічых аб'ектах і кар'ерах. Вывучыце тэлефоны экстраных службаў. І самае галоўнае "Не пакідайце дзяцей адных". Навучыце яго карыстацца мабільным тэлефонам, каб пры неабходнасці ён мог патэлефанаваць у службы экстранай дапамогі. Каля стацыянарнага тэлефона замацуйце ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі. Раскажыце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Растлумачце, яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, ні ў якім разе нельга хавацца. Усталюйце ў жылых пакоях вашага дома аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, і раскажыце вашым дзецям пра гэтыя прыборы. Для чаго яны прызначаны і які сігнал пададуць у выпадку небяспекі.
Паважаныя бацькі, «адарвіцеся» ад экранаў тэлевізараў і планшэтаў, вывучыце з дзіцем тэлефоны экстраных службаў і раскажыце элементарныя правілы бяспечных паводзін. Нагадайце дзецям пра небяспеку гульняў з запалкамі. Размаўляючы з дзецьмі, зрабіце ўпор на навучанні правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару.
Будзьце пільныя. Не пакідайце ваша дзіця адно нават на хвіліну. Гэта зберажэ Вас ад трагедый, якія на жаль часам здараюцца.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.