Акцыя "Час Зямлі"

Дата: 29 марта 2019 в 16:58
265 просмотров

30 сакавіка 2019 года пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў дванаццаты раз пройдзе адна з самых вядомых  экалагічных  акцый "Час Зямлі". Акцыя прыцягвае ўвагу да беражлівых і адказных адносін да прыроды і рэсурсаў планеты. Акцыя прызывае ўсіх асоб, прадпрыемствы, установы, арганізацыі выключыць святло  і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімата, энергетычнага аб'яднання чалавецтва. Выключэнне  святла носіць сімвалічны характар і не накіравана на эканомію электрычнасці. Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі людзей д праблемы глабальнага пацяплення і прызывае заставацца нераўнадушнымі да будучынм планеты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.