Акцыя «Моладзь за бяспеку»

Дата: 21 сентября 2018 в 16:08, Обновлено 1 октября 2018 в 16:13
437 просмотров

З 24 верасня па 12 кастрычніка ў Петрыкаўскім раёне будзе праходзіць прафілактычная акцыя "Моладзь за бяспеку. Яна прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП). На працягу трох тыдняў ратавальнікі раскажуць пра сваю прафесію, пра важнасць ведаў пра бяспеку і пра сваіх юных памагатых.

Акцыя будзе праходзіць з 24 верасня па 12 кастрычніка ў 3 этапы.
1-шы этап - 24 верасня - 2 кастрычніка. На першым этапе актывісты маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і работнікі МНС наведаюць дамы шматдзетных сем'яў, ветэранаў ВАВ, самотна пражываючых пенсіянераў і інвалідаў для таго, каб дапамагчы ў бытавых пытаннях і пытаннях бяспекі.
2-гі этап - 3-10 кастрычніка. Юныя ратавальнікі і работнікі МНС адправяцца ў госці да дзяцей у сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах, агульнаадукацыйных і іншых установах. Сваім аднагодкам хлопцы раскажуць пра БМГАВП, чым яны займаюцца і як праводзяць вольны час, а работнікі МНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.
3-ці этап - 11-12 кастрычніка. Трэці этап акцыі пройдзе ў месцах масавага знаходжання людзей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.