18 лютага 2018 года - Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання

Дата: 1 февраля 2018 в 11:21, Обновлено 1 февраля 2018 в 11:30
536 просмотров

У Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання прызначаны на нядзелю, 18 лютага. Гэта прадугледжана ўказам №410 "Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы па прызначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы (п.2 артыкул 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў. 
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.