Не прапальвай сваё жыццё

Дата: 9 ноября 2017 в 15:12, Обновлено 9 ноября 2017 в 15:33
413 просмотров

З пачатку 2017 года ў Петрыкаўскім раёне з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адбылося 8 пажараў. Большасць такіх НС - вынік бестурботнасці чалавека.

«Выпілі, закурылі, заснуў і не прачнуўся» - паслядоўнасць, бясспрэчна, банальная, аднак дзейнічае напэўна. Вінаватыя пажараў часцей гінуць, не ад самога агню, а ў выніку атручвання прадуктамі гарэння.

Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей з 14 па 30 лістапада бягучага года будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», якая складаецца з 4 этапаў.

1-шы этап пройдзе ў грамадскім транспарце, аўтавакзале і чыгуначных станцыях, 2-гі этап - на прамысловых прадпрыемствах, арганізацыях і пунктах грамадскага харчавання, 3-ці этап - будзе праходзіць у агульнаадукацыйных установах і паліклініцы. Фінальны этап акцыі пройдзе на рынку горада Петрыкаў.

Як паказвае практыка, занядбанне элементарнымі правіламі бяспекі - рызыка не толькі для саміх парушальнікаў, але і для іх блізкіх: выпадкі, калі разам з вінаватымі пажараў гіне ўся сям'я, не адзінкавыя.

Выконвайце элементарныя правілы бяспекі. Не праяўляйце бестурботнасці і нядбайнасці ў абыходжанні з агнём пры курэнні.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.