Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень 5

Дата: 14 июня 2024 в 15:57
30 просмотров

Дзень імянінніка ў "Вясёлцы"??
Добрай традыцыяй ўжо які год у аздараўленчым лагеры "Конкавіцкай сярэдняй школы" з'яўляецца віншаванне імяніннікаў, якога ўсе чакаюць.
14.06.2024 года мы віншуем з Днём нараджэння Несцерчука Кірыла.
Вiншуем з дзiўным святам! Хай кожны дзень для цябе будзе напоўнены шчасцем, няхай акружае цябе толькі дабро, святло, усмешкі і радасць!
Відэа "Дзень  імянінніка"

Конкурс "Міс-лагер" прайшоў у аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Гэта было сапраўднае свята прыгажосці і гумару. Дзяўчаты - прыгожыя, хлопцы - вясёлыя)
Канкурсанткі прынялі ўдзел у конкурсах "Гаспадыня", "Дамашнія справы", "Лепшая актрыса". Незабыўным былі дэфіле, адно з якіх было жартоўным. А касцюмы дзяўчынкі падбіралі самастойна ў школьным касцюмерным пакоі.

Відэа "Міс - лагер"

Пасляабедзенны  час  таксама  насычаны  падзеямі. Выхаванцы здейснілі экскурсію ў бібліятэку Конкавіцкі СДНТ, дзе даведаліся аб  прафесіі бібліятэкар.

Відэа "Паход у СДНТ"

А  пасля  гэтага  яны  прынялі ўдзел ў конкурсна-гульнявой  праграме "Дзяцінства - гэта мы".

Відэа "Дзяцінства - гэта мы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.