Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень 3

Дата: 12 июня 2024 в 15:28, Обновлено 26 июня 2024 в 10:39
56 просмотров

У  трэці  дзень  выхаванцы  лагера "Вясёлка" дзе  толькі  не  былі: завіталі да надмагільных камянёў у в. Галубіца з  надпісам "Року 1595 месяца 13 дня памяни г. і  Андрэя Каліны святое Андрэя". Мы  вельмі ўдзячны  намесніку дырэктара  ДУА "Галубіцкая  сярэдняя школа" Пашуку Пятру Вячаслававічу за  цёплую сустрэчу  выхаванцаў  лагера "Вясёлка", а  таксама за цікавую экскурсію, падобную  на  квэст, дзе Шыхмамедаў Тофік Мамедшахавіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства  вельмі  цікава  распавёў аб гісторыі гэтых знаходак.

Потым дзеці  адправіліся ў "Музей прыроды" ў  аг. Ляскавічы, дзе  пазнаёміліся з  рознымі відамі  птушак, жывёл,  якія  водзяцца  ў  нашай  мясцовасці, азнаёміляся з вядзеннем  гаспадаркі былых  часоў.

Шлях  далей прывёў  выхаванцаў ў "Гісторыка-краязнаўчы  музей  г. Петрыкава", дзе  дзеці  наведалі  выставу  "Генацыд",  экспазіцыю да 80-годдзя вызваленння Беларусі. Цікава прайшла экскурсія  "Нерэальная рэальнасць". Многія  з іх упершыню зазірнулі ў свет 3D.

Пасля  наведвання музея, выхаванцы  прайшліся  па  парку. Ад  сваіх  выхавацелей даведаліся аб  памятных  мемарыялах, якія  размешчаны тут.

Напрыканцы экскурсіі, дзеці малі  магчымасць  пагуляць  на  гульнявой  пляцоўцы.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.