Адкрыццё месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання

Дата: 22 января 2024 в 18:51, Обновлено 26 января 2024 в 18:55
91 просмотр

22 студзеня 2023 года ва ўстанове адукацыі "Конкавіцкая сярэдняя школа" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Усе мерапрыемствы, якія пройдуць у школе, будуць накіраваны на выхаванне ў дзяцей гонару за сваю краіну, павагі да яе, імкнення да захавання і прымнажэння ваеннай, гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.
Урачысты тон усяму мерапрыемству з самага пачатку задала знаменная група, якая ўнесла Дзяржаўны сцяг. Затым прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік па ВПВ Новік Т. В. запрасіла ўсіх да ўдзелу ў мерапрыемствах. Мы ўсе спадзяемся, што яны, дапамогуць навучэнцам школы больш даведацца пра сваю краіну.

Адкрыццё месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.