Калядкі

Дата: 12 января 2024 в 19:23, Обновлено 16 января 2024 в 09:27
76 просмотров

Каляды, або, як іх яшчэ называюць, Калядныя гулянні – гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца цэлых два тыдні, да самага Хрышчэння. 12 студзеня ў нашай школе прайшлі калядныя святкі. Школьнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі (навучэнцы рознаўзроставай групы, 1 класа, 2 класа) са сваімі педагогамі. Яны выконвалі калядныя песні, заклічкі, услаўляючы Каляду, вадзілі карагоды.
У народных касцюмах з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі прыйшлі ў актавую залу школы. Гаспадыня-дырэктар школы Бычкоўская Л. В., была шчодрая і частавала гасцей прысмакамі.
Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, школьнікі далучаюцца да народнай культуры і традыцый. Гэта з'яўляецца неад'емных часткай духоўна-маральнага выхавання.

Фотаальбом

Фота "Каляды"

Відэа "Калядкі"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.