Дзень чацвёрты. Аздараўленчы лагер "Навагоднія гномы"

Дата: 29 декабря 2023 в 16:54, Обновлено 5 января 2024 в 14:39
53 просмотра

Наша "Навагоднія гномы" прадаўжаюць весяліцца ў аздараўленчым лагеры. 29.12.2023 года да нас завітаў сапраўдны Дракон, які правёў святочную конкурсную праграму: мы весяліліся, удзельнічалі ў конкурсах за якія атрымалі падарункі, танцавалі, адгадвалі загадкі і пелі. Таксама да нас завітала медыцынская сястра Конкавіцкай АВОП Яцук Г.В., якая навучыла нас аказваць першую дапамогу пры зімовых траўмах і расказала, як можна прадухіліць траўматызм ў зімовы час. А яшчэ да некаторых дзяцей прыйшлі Дзед Мароз і Снягурачка і ўручылі салодкія падарункі ў межах акцыі "Нашы дзеці".

З "Навагоднімі гномамі" у ДУА "Конкавіцкая сярэдняя школа" весела і задорна. Атмасферу перадае наступнае відэа.

Відэаролік

Фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.