Шосты школьны дзень, 16.12.2023

Дата: 16 декабря 2023 в 16:27, Обновлено 27 декабря 2023 в 01:35
45 просмотров

❄Шосты школьны дзень
Сапраўдны добры суботні дзень для зімовых забаў, які падаравала нам зіма. Сёння школьнікі выкарысталі час на карысць. Паўдзельнічалі ў "Лыжных гонках", заадно адсняўшы прафілактычны міні-ролік ў створанай кінастудыі "Конкавічыфільм" у межах праекта "Мая Радзіма-мой гонар". Абстаноўка была прыбліжаная да пляцоўкі на Беларусьфільме: рэжысёр,аператар і самыя лепшыя акцёры). Пасля здымак і катання адбыліся пасядзелкі за кубкам чаю і жыццёвымі размовамі. Дзяўчынкі папрацавалі ў творчай майстэрні. Яны з педагогам-арганізатарам пашылі карнавальныя касцюмы да Навагодняга ранішніка, а хлопцы падрыхтавалі актавую залу да Навагодніх прадстаўленняў, якія дарэчы ў нашай школе адбудуцца 22.12.2023 года?

Фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.