Шосты школьны дзень -25.11.2023

Дата: 25 ноября 2023 в 15:44, Обновлено 27 декабря 2023 в 00:09
62 просмотра

 Шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі быў вельмі насычаны на розныя мерапрыемствы. Спачатку выхаванцы аб'яднання па інтарэсах "ГРЫНПІС" арганізавалі экалагічную акцыю  "Мы пакармілі птушак! А вы?" Педагог-арганізатар Плыткевіч А.А. прыняла ўдзел у анлайн-семінары на тэму "Школа праектнай дзейнасці" для старэшых важатых піянерскіх дружын. Затым выхаванцы наведалі бібліятэку і прынялі ўдзел у "Падарожжы ў краіну справядлівасці".Таксама ў  бібліятэцы вучні разам з бібліятэкарам Аскерка Л.А. арганізавалі тэматычную выставу, прысвечаную Сусветнаму дню інфармацыі. Акрамя гэтага нашы вучні займаліся з педагогамі-прадметнікамі, рыхтаваліся да алімпіяды. Валанцёры ў гэты час рыхтавалі акцыю "Цуды на Раство". Далей была працягнута работа над праектам "Мая Радзіма -мой гонар". На гэты раз гэта было чарговае мерапрыемства "Куток майго дзяцінства".А вечарам спартыўная зала напоўнілася галасамі нашых спартсменаў.  

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.