Раённы суботнік 21.10

Дата: 23 октября 2023 в 11:35
57 просмотров

21 кастрычніка, у суботу, працоўны калектыў ДУА "Конкавіцкая сярэдняя школа" прыняў удзел у раённым суботніку, які быў прысвечаны добраўпарадкаванню нашага раёна. Частка працаўнікоў калектыва прыбірала агародніну са школьнага агарода, другая частка - прыбірала двор каля школы і дзіцячага сада. Педагогі прыбралі клумбы, зграблі лісце, вывезлі смецце. Некаторыя мужчыны калектыва ездзілі на дапамогу ў ААТ "Пціч-Агра". Нягледзячы на сырое надвор'е, усе папрацавалі з захапленнем. 

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.