Артыкул з выдання "Петрыкаўскія навіны" А. Верас, вучаніца 10 класа

Дата: 19 сентября 2023 в 15:17, Обновлено 21 сентября 2023 в 15:21
Автор: Хамец В. В.
47 просмотров

Артыкул з  выдання "Петрыкаўскія навіны"

 #Дзень_народнага_адзінства
#17_верасня
Што для нас Дзень народнага адзінства?

Ангеліна ВЕРАС, вучаніца 10 класа ДУ “Конкавіцкая сярэдняя школа”:

– Дзень народнага адзінства, на мой погляд, – гэта адлюстраванне векавой мудрасці нашага народа, яго лепшых якасцяў – працавітасці, гасціннасці, шчодрасці, ветлівасці. Калі паглядзець вакол сабе, то заўважыш, што грамадства адзінае ў важных жыццёвых пытаннях. Бацькі даюць мне пяшчоту, клопат, любоў, настаўнікі – веды, выхаванне, сябры – новыя пазітыўныя эмоцыі і ўражанні. Застаецца толькі прыняць клопат, навуку старэйшых, быць удзячным і скарыстацца ўсімі прапанаванымі нам магчымасцямі.
У кожнага з нас ёсць свая мара, свая мера шчасця, але ёсць і агульнае для ўсіх нас – гэта мір і спакой у нашым доме, горадзе, краіне.
Я ганаруся тым, што жыву на беларускай зямлі і бясконца люблю сваю Петрыкаўшчыну!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.