Экскурсія ў Гомельскі "Музей крыміналістыкі"

Дата: 6 сентября 2023 в 11:46, Обновлено 8 сентября 2023 в 12:01
Автор: Хамец В. В.
39 просмотров

Хлопцы з "Конкавіцкай сярэдняй школы" наведалі сапраўдную скарбніцу цікавых фактаў-Гомельскі "Музей крыміналістыкі". Асабліва зацікавіла тое, што большая частка экспанатаў, многія з якіх праходзілі па рэальных крымінальных справах, перададзеныя сілавымі структурамі – у асноўным, МУС і КДБ. Гэтая экскурсія стала выдатным прафарыентацыйным заняткам для дзяцей. Хлопцы слухалі і захапляліся доблесцю работнікаў міліцыі. Яны з цікавасцю слухалі матэрыялы рэальных спраў мінулага. Яркім завяршальным пунктам экскурсіі стаў квэст, у працэсе якога хлопцы навучыліся складаць фотаробат, а дадому з сабой яны забралі адбіткі ўласных пальцаў.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.