Аздараўленчы лагер "МАКСІМУМ", 14 дзень, 19.07.

Дата: 20 июля 2023 в 10:50, Обновлено 20 июля 2023 в 12:30
Автор: Хамец В. В.
67 просмотров

Чатырнаццаты  дзень лагера "МАКСІМУМ"  меў экалагічны накірунак. Пасля ранішняй зарадкі і спартыўнага часу валанцёры лагера адправіліся рабіць карысную справу. Выхавацелі і дзеці выйшлі дапамагчы сваім шэфам ААТ "Пціч-Агра" .Рабяты две гадзіны запар прыбіралі эстакаду, месца, дзе вадзіцелі рамантуюць свае аўтамабілі. Гэта месца карыстаецца вялікім попытам у аўталюбіцелей, не толькі мясцовых, але і заезджых. Карысную працу зрабілі выхаванцы-валанцёры: прыбралі смецце, падкасілі траву, падсыпалі пяском. Маленькае месца, але прыемна прыехаць і парамантаваць свой аўтамабіль у прыбраным месцы.Пасля абеду дзеці адпачылі за рухомымі гульнямі на свежым паветры.

 ФОТААЛЬБОМ

ВІДЭАРОЛІК

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.