Аздараўленчы лагер "Ветразь надзеі", дзень семнаццаты

Дата: 30 июня 2023 в 09:24, Обновлено 30 июня 2023 в 16:56
Автор: Хамец В. В.
86 просмотров

Пазітыўнай зарадкай пачаўся пятнічны дзень ў аздараўленчым лагеры "Ветразь надзеі". Дзень прайшоў пад лозунгам "Весела  жыць не забароніш". Кім  толькі  не  становяцца нашы  выхавацелі, каб зацікавіць дзяцей. Вось і сёння  да  дзяцей  завітаў новы герой - Чысцюля, якая ў жартоўнай  форме  распавяла  дзецям аб тым, як трэба  адносіцца  да  асабістай гігіены. Вельмі цікавым для дзяцей быў квэст "Лепшыя канікулы".  Адметным  было наведване з  мэтай  прафілактычнай гутаркі інспектара ІСН Новіка У. А. Дзень быў адметны!

Фотаальбом

Відэаролік Хвілінкі здароў'я з Чысцюляй

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.