Аздараўленчы лагер "Ветразь надзеі". Дзень пяты

Дата: 16 июня 2023 в 15:10, Обновлено 26 июня 2023 в 15:25
Автор: Хамец В. В.
70 просмотров

Дзень атрымаўся! Дзеці з лагера "Ветразь надзеі" ДУА "Конкавіцкая сярэдняя школа" прайшліся партызанскімі сцежкамі, наведаўшы дом-музей дзеда Талаша. Пабывалі ў месцах, дзе ён рыбачыў, даведаліся падрабязна пра яго подзвігі. Педагогі расказалі дзецям пра важнасць патрыятычнага стаўлення да Радзімы і яе абароны, пра подзвігі і мужнасць людзей, якія ў розныя гады абаранялі Айчыну. Далей маршрут прывёў дзяцей у парк г. Петрыкава, дзе ўвекавечана памяць воінаў, якія абаранялі нашу Радзіму ў розны час, у тым ліку і да  помніка самаго Дзеда Талаша.
Далей дзецям далі магчымасць паплюхацца ў гарадскім фантане. А таксама яны з задавальненнем пагулялі на караблі на гульнявой пляцоўцы ў гарадскім парку.
Спартыўны занятак сёння прайшоў на стадыёне "Прыпяць", што выклікала захапленне ва ўсяго атрада.
А пасля абеду дзеці прынялі ўдзел у занятку-гульні ад МУС "Крокі выратавання " з Герасіменка Аленай Сяргееўнай.

Фотоальбом

Квэст-гульня "Па старонках музея"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.