Агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя канікулы даўжынёю ў лета"

Дата: 25 мая 2023 в 14:25, Обновлено 27 мая 2023 в 14:34
Автор: Хамец В. В.
149 просмотров

25.06.2023 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Бяспечныя канікулы даўжынёю ў лета".

Напярэдадні заканчэння 2022/2023 навучальнага года і пачатку летніх канікул прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход»Бяспечныя канікулы даўжынёю ў лета".
Дырэктар школы Бычкоўская Л. В. адзначыла, што летнія канікулы для дзіцяці - час шчаслівы і бесклапотны, а для дарослых – напружаная, адказная пара. Таму, пытанню арганізацыі летняга адпачынку, аздараўлення і занятасці дзяцей і падлеткаў адводзіцца вялікая ўвага. Поспех яго залежыць у значнай меры ад узгодненых дзеянняў педагогаў, бацькоў і грамадскасці.
З інфармацыяй аб адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей выступіла намеснік старшыні КДН Ходзька Н.М. падняла пытанне прафілактыкі злачынстваў у сферы парушэння палавой недатыкальнасці непаўналетніх, наркатычнай залежнасці ў падлеткавым асяроддзі, адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, злачынствы і правапарушэнні ў дачыненні да непаўналетніх і здзяйсняныя непаўналетнімі.
Пра бяспеку на водах распавёў начальнік АСВОД Трухановіч А. М., а прадстаўнік МНС Пракапенка В.А. асвятліў пытанні бяспекі непаўналетніх.
Педагог сацыяльны давяла да ведама інфармацыю аб летніх лагерах, на базе якіх навучэнцы могуць прайсці аздараўленне.
Праца агульнашкольнага бацькоўскага сходу прайшла плённа і цікава. Інфармацыя, прадстаўленая на сходзе, выклікала актыўнае абмеркаванне і для змешчаных у зале была патрэбнай і карыснай.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.