Міжнародны дзень чыстых берагоў

Дата: 17 сентября 2022 в 13:40, Обновлено 19 сентября 2022 в 19:18
Автор: Хамец В. В.
109 просмотров

Штогод, у 3-я выхадныя верасня большасць краін свету праводзяць экалагічны івэнт "Міжнародны дзень чыстых берагоў". У гэты дзень праводзяцца акцыі на ўзбярэжжах рэк, мораў і акіянаў з мэтай папярэджання забруджвання бытавымі адходамі водных рэсурсаў свету. Валанцёрскі экалагічны атрад "ЭКАагенты"  у час аб'яднання па інтарэсах "Юны эколаг" прыняў удзел у акцыі "Чысты бераг Прыпяці", дзе навучэнцы ачысцілі бераг і прыбярэжную тэрыторыю Прыпяці ад бытавога смецця. Пад час уборкі  дзеці сартавалі мусар у залежнасці таго, з чаго ён выраблены.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.