Школьная субота-22.01.2022

Дата: 22 января 2022 в 16:01, Обновлено 24 января 2022 в 02:18
137 просмотров

Дзень прафарыентацыі

У шосты школьны дзень, суботу 22 студзеня, дзень пачаўся з практычнага занятка кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Хлопчыкі і дзяўчынкі трэніравалі свае навыкі па стральбе, якія ў хуткім часе спатрэбяцца на спаборніцтве. Іншыя навучэнцы ў гэты час наведвалі аб'яднанні па інтарэсах "Сувенір", дзе займаліся вышываннем сурвэтак-падарункаў, і аб'яднанне па інтарэсах "Юны эколаг", дзе вучні займаліся даследаваннем глебы, карыснай для пакаёвых кветак. Пасля гэтых заняткаў навучэнцы наведалі конкурс народных казак у бібліятэцы, патрэніраваліся ў спартыўнай зале.актыўныя пічнеры рыхтаваліся да абласнога этапу "Піянерскі квіз". Акрамя гэтага па суботам, як заўсёды, таленавітыя вучні рыхтуюцца да алімпіяды.Напрыканцы шостага дня навучэнцы выражалі свае адносіны да прафесіі праз малюнкі.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.