Аздараўленчы лагер "ДабраГрад". Дзень шосты

Дата: 6 ноября 2021 в 12:29, Обновлено 6 ноября 2021 в 14:50
Автор: Хамец В. В.
133 просмотра

Вось і наступіў апошні дзень аздараўленчага лагера. На пачатку дня выхаванцы наведалі хвілінку здароўя "Калі хочаш быць здаровым", а потым паразмаўлялі пра тое, што "Дарога - зона павышанай небяспекі" у рамках школы бяспекі. Далей навучэнцы адправіліся на спартыўныя спаборніцтвы "Вясёлыя, спрытныя, смелыя". Па склаўшайся традыцыі, у апошні дзень выхаванцы вырабляюць калаж "Дрэва добрых спраў". Пасля абеду дзеці наведалі спартакіаду "Гуляй і перамагай". А у канцы дня выхаванцам лагера былі ўручаны невялікія падарункі.

ФОТААЛЬБОМ

ВІДЭАРОЛІК

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.