Школьная субота, 30.10.2021

Дата: 30 октября 2021 в 12:50, Обновлено 1 ноября 2021 в 09:59
Автор: Хамец В. В.
157 просмотров

Дзень турыста

30 кастрычніка Шосты дзень пачаўся з работы аб'яднання па інтарэсах "Сувенір". Акрамя гэтага аб'яднання, навучэнцы наведалі заняткі  яшчэ іншых  аб'яднанняў: "Ачумелыя ручкі", "Юны выратавальнік", "Эколаг". Навучэнцы выконвалі чарговыя заданні адукацыйнага праекта "Зялёныя школы" , а таксама выконвалі заданні Экалагічнага навуковага турніра. Старэйшыя вучні трэніраваліся для ўдзелу ў алімпіядзе і ў РТ. Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання арганізаваў спартыўную падрыхтоўку будучых абаронцаў Айчыны. Педагог-псіхолаг прыняў удзел у раённым Савеце старшакласнікаў, правёў кансультаванне старшакласнікаў па пытаннях, якія цікавілі дзяцей. Адказным класным кіраўніком было праведзена выхаваўчае мерапрыемства практычнага накірунку: навучэнцы паўтаралі правілы дарожнага руху  перад канікуламі.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.