Аздараўленчы лагер "Экаляты-2021". Другая змена. Дзень семнаццаты. 23.07

Дата: 23 июля 2021 в 09:49, Обновлено 26 июля 2021 в 16:09
Автор: Хамец В. В.
189 просмотров

Дзень для "экалят" пачаўся з рэлаксацыйнай  размінкі. Потым разам  пасмяяліся і калектыўна паднялі самаацэнку на псіхалагічным круглым стале "Лепшы Я". На  хвілінцы бяспекі даведаліся, для  чаго  летам  патрэбен  галаўны убор. Паспаборнічалі ў прыжках праз скакалку на спартыўным часе. Паўдзельнічалі ў навуковай канферэнцыі "Уплыў адкідаў на  экалогію ракі", а ў час экспедыцыі выйшлі да ракі Прыпяць для збора смецця. Але найлепшыя ўражанні дзеці атрымалі пасля абеду ў час экскурсіі ў  горад Петрыкаў. Яны завіталі ў госці да МНС, а потым на новы стадыён "Прыпяць". Сваімі ўражаннямі падзяліліся, зняўшы  відэаролікі і размясціўшы іх на канале ютуб.

Відэа. Вывучаем забруджванне рэк

ВІДЭАРОЛІК "НА СТАДЫЁНЕ"

Відэаролік "У госці да МНС. Петрыкаў"

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.