Аздараўленчы лагер "Экаляты - 2021".Другая змена.Дзень дванаццаты.17.07.

Дата: 17 июля 2021 в 09:02, Обновлено 26 июля 2021 в 17:21
Автор: Хамец В. В.
146 просмотров

У суботу ў аздараўленчым  лагеры “Экаляты-2021” завяршаўся  тыдзень вадаёмаў. Выхаванцы  пазнаёміліся з  правіламі  пажарнай бяспекі пры адпачынку  каля  вадаёмаў.  А  потым  адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Рачны  транспарт  і  яго значэнне”, дзе  дзеці даведаліся  пра віды  рачных  суднаў і іх  прызначэнне.  Таксама навучэнцы пазнаёміліся  з падзеямі  часоў ВАВ , што адбываліся на тэрыторыі в. Конкавічы ў раёне  ракі Прыпяць. Даведаліся  аб падрабязнасцях ваеннай аперацыі “Баграціён” на  навуковай канферэнцыі “Рэкі ў  час  вайны”. А  ў пасляабедзенны час прайшла  кніжная хвілінка,  час камп’ютарных  гульняў, інтэрактыўная гульня “Знакамітыя месцы роднага краю. Даведайся па фрагменце”.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.