Аздараўленчы лагер "Экаляты - 2021".Дзень восьмы.13.07.

Дата: 13 июля 2021 в 09:40, Обновлено 16 июля 2021 в 11:39
Автор: Хамец В. В.
210 просмотров

"Восьмы дзень  мы  адчыняем і з зарадкі  пачынаем".  Пасля зарадкі дзеці  пазнаёміліся з  правіламі  бяспечных паводзін  пры навальніцы, даведаліся пра  прыкметы пачатку  навальніцы, аб  тым,што  можна і што  нельга  рабіць падчас  навальніцы. Далей  на  спартыўным  часе  выхаванцы  спаборнічалі ў гульні "Пападзі ў кальцо". Наступным  этапам быў удзел  у  навуковай  канферэнцыі "Водныя  расліны і  жывёлы", затым  выхаванцы адправіліся  да  вадаёмаў у пошуках раслін  і жывёл, якія  там ёсць. Пасля  абеду  "Экаляты" далучыліся да  рэспубліканскай акцыі "Выратуем маладыя дрэўцы", а  таксама дапамагалі састарэлым жыхарам  сяла па ўборцы абламаных ветрам галін дрэва, адрамантавалі дзядулі павалены плот і  зрабілі вясковую  вуліцу чыстай  і  прыгожай.  У  аздараўленчы лагер  завітаў прадстаўнік Петрыкаўскага энерганадзора Мамроў В.Г. з лекцыяй "Аб электрабяспецы".

ФОТААЛЬБОМ

Відэа. Водныя расліны і жывёлы нашай мясцовасці

Відэа. Лекцыя "Аб электрабяспецы"

Відэа. Паліў маладых дрэў

Відэа. Акцыя "Добрыя справы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.