ФІНАЛІСТ ІV АБЛАСНОГА ЛІТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ “ТАБЕ ПЯЮ, МАЛАЯ РАДЗІМА!”, ПРЫСВЕЧАНАГА ПАМЯЦІ ПІСЬМЕННІКА-ЗЕМЛЯКА МІКОЛЫ ГАМОЛКІ (2021)

Дата: 10 июля 2021 в 14:41
Автор: Хамец В. В.
155 просмотров

НАША ПЕРАМОГА

На ІV абласны літаратурны конкурсТабе пяю, малая радзіма!”, прысвечаны памяці пісьменніка-земляка Міколы Гамолкі даслана і разгледжана экспертным саветам  72 творчыя работы, у фінал конкурсу выйшлі 15. Сярод фіналістаў ёсць і наша навучэнка Барысейка Валерыя Андрэеўна, вучаніца 6 класа.

Фіналісты будуць запрошаны  ў верасні 2021 года для ўдзелу ў творчых сустрэчах і майстар-класах, якія будуць арганізаваны Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Уладальнікі 1,2,3 месцаў будуць агучаны на ІІІ фестывалі літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі К.Тураўскага”, які пройдзе 9 верасня ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Адміністрацыя ўстановы выказвае шчырую падзяку настаўніку беларускай мовы і літаратуры Сыцько Людміле Міфодзь'еўне за падрыхтоўку вучаніцы для ўдзелу  ў творчым спаборніцтве!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.