Аздараўленчы лагер "Экаляты - 2021". Другая змена. Другі дзень.06.07.2021

Дата: 6 июля 2021 в 16:23, Обновлено 26 июля 2021 в 15:28
Автор: Хамец В. В.
204 просмотра

Другі дзень  аздараўленчага  лагера пачаўся са  знаёмства з правіламі  паводзін  пры  ўкусах  змей.  Потым выхаванцы  прынялі ўдзел ў спартыўным  марафоне. Пасля гэтага  адбылася навуковая  канферэнцыя "Расліннасць  лугоў. Тыпічныя лугавыя  травы". Далей дзеці  адправіліся ў экспедыцыю для  стварэння фотарэпартажу  лугавых кветак.  Займальным  момантам  гэтага  дня  была  сустрэча з прадстаўніком ТВВАД Трухановічам А.Н., які  правёў займальны  практычны занятак  па  правілах паводзін на рацэ ў летні час. Дзеці навучыліся вязаць некалькі  відаў вузлоў, а  таксама папрактыкаваліся кідаць выратавальны  круг пацярпеламу. А  пасля  абеду выхаванцы з  задавальненнем і  ўзнятым  настроем наведалі комплекс "Імперыя" у горадзе Петрыкаве: падзівіліся на  выставу васкавых фігур і з вялікім задавальненнем пакаталіся на  каруселях. Выхаванцы вярнуліся  дадому  напоўненыя прыемнымі эмоцыямі!

ФОТААЛЬБОМ

Відэа "Экаляты-2021. Катанне на каруселях"

Відэаролік. ЭКАЛЯТЫ -2021. Занятак з выратавальнікам

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.