Акцыя "Птушкі ля кармушкі".

Дата: 18 января 2021 в 15:06, Обновлено 18 января 2021 в 15:39
180 просмотров

Акцыя "Птушкі ля кармушкі" пройдзе 18-21 студзеня ў Беларусі

Акцыя "Птушкі ля кармушкі" пройдзе ў Беларусі 18-21 студзеня, паведаміла БЕЛТА ў грамадскім  аб'яднанні "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

"Мэта акцыі - напомніць  усім, як важна падкармліваць птушак у халады. Знайсці корм пад снегам - няпростая задача, да таго ж  птушкам зімой трэба  больш энергіі на сугрэў, а значыць, і ежы", - адзначылі  ў грамадскай  арганізацыі.

У грамадскай арганізацыі   растлумачылі, што лепшы корм для прадстаўнікоў  сямейства вараб'іных - чорныя несаленыя несмажаныя зярняткі. Чысціць іх не трэба. Можна зрабіць сумесь: зярняткі сланечніка, проса і авёс. Сініцы і дзятлы  з задавальненнем ядзяць несаленае свежае сала, вараб'і, зелянушкі, чыжы і попаўзні любяць паласавацца арахісам. "Чым болей корму будзе, тым больш птиц прыляціць да  вашай кармушкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.