Акцыя "Мы супраць ВІЧ"

Дата: 4 декабря 2020 в 09:27, Обновлено 4 декабря 2020 в 09:34
Автор: Хамец В. В.
84 просмотра

Акцыя " Мы супраць ВІЧ»

У рамках акцыі з мэтай павышэння ўзроўню ведаў па праблеме ВІЧ-інфекцыі да фарміравання адказных паводзін за сваё здароўе сярод старшакласнікаў праведзены інформ-дайджэсты на перапынках, дзе разглядалася праблема прафілактыкі. Таксама праведзены конкурс плакатаў і малюнкаў сярод школьнікаў па праблеме ВІЧ / СНІД. 

На вялікім перапынку ў час акцыі ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у віктарыне «Што я ведаю пра СНІД?" і праверыць свае веды, даведацца аб шляхах перадачы ВІЧ - інфекцыі, а таксама выказаць сваю салідарнасць з людзьмі, якія змагаюцца з гэтай праблемай, намаляваўшы на «дрэве салідарнасці» чырвоную стужачку. Была арганізавана раздача памятак навучэнцам.

ФОТААЛЬБОМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.