"Краіна сяброў". Дзень пяты (03.04.2020)

Дата: 3 апреля 2020 в 21:57
Автор: Хамец В. В.
219 просмотров

Пяты дзень пачаўся з гутаркі, на якой у рамках хвілінкі здароўя навучэнцы пазнаёміліся з насякомымі, якія з'яўляюцца небяспечнымі для чалавека. Потым выхаванцы ўспомнілі, якія небяспечныя гульні існуюць. У спартыўнай зале навучэнцы пагулялі ў піянербол. Затым адправіліся ў камп'ютарны клас, каб пагуляць у інтэлектуальныя гульні. Пасля смачнага абеда адбылася гутарка з інспектарам МНС на тэму "Бяспечны свет вакол нас". На прыканцы дня выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульні "Кола бяспекі". 

(Глядзіце фота па ссылцы https://konkovichi.schools.by/photoalbum/634668)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.