Статут установы

Дата: 19 октября 2017 в 22:22, Обновлено 6 ноября 2020 в 10:34

СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа»

УСТАВ

Государственного учреждения образования

«Конковичский детский сад – средняя школа»

Петрыкаўскі раён

 аг. Конкавічы

2020

<o:wrapblock><v:rect id="_x0000_s1026" stroked="f" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:479.45pt; margin-top:33.2pt; width:26.4pt; height:16.75pt; z-index:251659776"> </v:rect></o:wrapblock>

 

Раздзел 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» (далейустанова адукацыі) рэарганізавана з 01.10.2008 года на падставе рашэння Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 23.09.2008 года № 1043 шляхам далучэння дзяржаўнай установы адукацыі «Конкавіцкі дзіцячы сад» да дзяржаўнай установы адукацыі «Конкавіцкая сярэдняя школа».
  2. Установа адукацыі створана ў форме ўстановы дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансіруемай з мясцовага бюджэту.
  3. Заснавальнік установы адукацыі – Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Уласнік): 247940, г. Петрыкаў, вул. Гагарына,17, Гомельская вобласць. Зарэгістраваны ў адзіным дзяржаўным рэестры №400065489.
  4. Маёмасць установы адукацыі належыць на правах уласнасці Петрыкаўскаму раёну, распараджэнне якім ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Петрыкаўскі раённы Савет дэпутатаў (далей - Уласнік) у асобе Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту і замацоўваецца за ўстановай на праве аператыўнага кіравання.
  5. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Конкавіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа” (далей – установа адукацыі) рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі для выхавальнікаў дашкольнага ўзросту, ажыццяўляе навучанне і выхаванне на I, II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуе праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўваць вучэбна - трэніровачны працэс па відах спорту. Установа адукацыі забяспечвае навучанне, выхаванне і развіццё дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, пераемнасць у арганізацыі і змесце адукацыйнага працэсу.
  6. Органам дзяржаўнага кіравання ўстановы адукацыі з’яўляецца аддзел адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).
  7. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, маючай у аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя справы, быць пазоўнікам і адказчыкам у судзе.
  8. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, разліковы рахунак у банку.
  9. У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, а таксама гэтым Статутам.
  10. Установа адукацыі можа быць дзяржаўнай або прыватнай формы ўласнасці, ствараецца ў форме ўстановы і дзейнічае на падставе Статута, які зацвярджаецца яе Уласнікам.
  11. Змяненні і дапаўненні ў Статут установы адукацыі ўносяцца пасля іх зацвярджэння Уласнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
  12. Месца знаходжання ўстановы адукацыі: 247941 Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, аг. Конкавічы, вул. Маладзёжная, 13а.
  13. Поўная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”;

на рускай мове – государственное учреждение образования «Конковичский детский сад – средняя школа».

Скарочаная назва ўстановы адукацыі:

на беларускай мове – Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа;

на рускай мове – Конковичский детский сад – средняя школа.

  1. Установа адукацыі самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця, зыходзячы з інтарэсаў, мэт, задач установы адукацыі і Уласніка.
  2. Установа адукацыі мае адасобленую маёмасць. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні.
  3. Філіялаў і прадстаўніцтв на момант рэгістрацыі не мае.
  4. Установа адукацыі для рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, арганізуе структурнае падраздзяленне (аздараўленчы лагер) ў адпаведнасці з Палажэннем аб выхаваўча-аздараўленчай установе адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  5. Установа адукацыі сумесна з раённым цэнтрам карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі адкрывае пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі - структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, якое ствараецца з мэтай аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі вучням, якія маюць пастаянныя або часовыя цяжкасці пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, і ажыццяўляе дзейнасць ў адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі.
  6. Установа адукацыі вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
  7. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанова адукацыі выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  8. Мовамі справаводства і дакументацыі з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
  9. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы адукацыі, пацверджанне дзяржаўнай акрэдытацыі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

РАЗДЗЕЛ 2. ПРАДМЕТ, АСНОЎНАЯ МЭТА  І  ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ  ЎСТАНОВЫ  АДУКАЦЫІ

  1. Прадметам дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляецца ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйная дзейнасць, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы.
  2. Асноўнай мэтай навучальнай дзейнасці ўстановы адукацыі з’яўляецца: рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукацыйнай, сацыяльнай, духоўна і маральна сталай творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павага правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям’і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.
  3. Асноўнымі задачамі ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;

падрыхтоўка навучэнцаў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдне- спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;

фарміраванне і развіццё асобы навучэнцаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;

забеспячэнне інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага развіцця;

<pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> далучэнне дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодкаў і дарослых;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і задаткаў дзяцей;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзіцяці.</pre>
  1. Установа адукацыі:

будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях выхавання, навучання і развіцця дзяцей на прынцыпах пераемнасці, супрацоўніцтва, адкрытасці і даступнасці;

<pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароў'я, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.</pre>
  1. Установа адукацыі нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за:
<pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> неадпаведнасць ужывальных формаў, метадаў і сродкаў арганізацыі выхаваўча-адукацыйнага працэсу узроставым, індывідуальным асаблівасцям і патрэбам дзяцей, стану іх здароўя;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> парушэнні законных правоў і свабодаў дзяцей i работнiкаў установы;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> невыкананне санітарных нормаў і правілаў;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> дзеянні, якія пацягнулі за сабой парушэнне нормаў па бяспецы жыцця, аховы здароўя дзяцей i работнiкаў установы;</pre> <pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> невыкананне іншых функцый, аднесеных да кампетэнцыі ўстановы.</pre>
  1. Ва ўстанове адукацыі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў ), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
  2. Установа адукацыі ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”:
<pre style="margin-left:35.45pt; text-align:justify; margin:0cm 0cm 0.0001pt"> 85100  Дашкольная адукацыя </pre>

85200 Пачатковая адукацыя (І ступень агульнай сярэдняй адукацыі);

85310 Агульная базавая (ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі) і сярэдняя адукацыя (ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі).

  1. Асобнымі відамі дзейнасці школа мае права займацца толькі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2003 года №17:

адукацыйная дзейнасць;

дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;

рознічны гандаль (выключаючы алкагольныя напоі і табачныя вырабы) і грамадскае харчаванне.

  1. У правядзенні адукацыйнага працэсу, замацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстанова адукацыі ўзаемадзейнічае з пазашкольнымі ўстановамі, працоўнымі калектывамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі, кааператыўнымі, акцыянернымі аб’яднаннямі, з установамі адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, добраахвотнымі аб’яднаннямі, сродкамі масавай інфармацыі.
  2. Установа адукацыі, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

арганізацыю  навучання  і  выхавання  для  атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на I, II, III ступенях навучання дома тымі навучэнцамі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

         атэстацыю ў парадку экстэрната навучэнцаў, якія поўнасцю або часткова засвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самастойна, або ва ўстановах адукацыі, якія не прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю, і з мэтай пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення ўказаных праграм ва ўстановах адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрната;       

                    эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць.

  1. Установа адукацыі мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, калі яна неабходна для дасягнення яе статутных мэт, дзякуючы якім установа адукацыі створана і адпавядае гэтым мэтам.
  2. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць на заняткі, якой неабходна атрыманне ліцэнзіі, мае права ажыццяўляць з моманту атрымання такой ліцэнзіі.

РАЗДЗЕЛ III. АРГАНІЗАЦЫЯ  АДУКАЦЫЙНАГА  І  ВЫХАВАЎЧАГА  ПРАЦЭСУ

  1. Адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі арганізуецца па навучальных гадах, дзеліцца на чвэрці і павінен забяспечыць якасць адукацыі, ахову жыцця і здароўя навучэнцаў у час адукацыйнага працэсу, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцей, далучэнне да розных відаў сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
  2. Адукацыйны працэс арганізуецца ўстановай адукацыі з мэтай засваення навучэнцамі зместу наступных відаў адукацыйных праграм:

адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;

адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі;

адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Форма атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі - дзённая.
  2. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, або індывідуальна (навучанне хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў па індывідуальных вучэбных планах).
  3. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў рознаўзроставай групе, або індывідуальна (навучанне хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў па індывідуальных вучэбных планах).
  4. Дазваляецца таксама па заявах законных прадстаўнікоў навучэнцаў і са згоды аддзела адукацыі  Петрыкаўскага райвыканкама прадстаўляць навучэнцу магчымасць атрымання дашкольнай, агульнай пачатковай, агульнай базавай і сярэдняй адукацыі ў сям’і. Рашэнне аб навучанні навучэнца ў сям’і па аднаму, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа (рознаўзроставай групы) і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам установы адукацыі, зацвярджаецца дырэктарам і ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым адпаведнымі нарматыўнымі актамі. Навучанне на даму можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
  5. Па заявах законных прадстаўнікоў навучэнца і, улічваючы вынікі атэстацыі, у выпадках, калі навучэнец да паступлення ва ўстанову адукацыі або ў час навучання ў ёй самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны адпаведнымі праграмамі, педагагічны савет установы адукацыі можа разгледзець пытанне аб залічэнні або пераводзе вучня ў адпаведны клас.
  6. Пры стварэнні класаў інтэграванага навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі неабходна ўлічваць, што колькасць асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не павінна перавышаць больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў.
  7. Камплектаванне класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 14 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
  8. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх, якая зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  9. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць:

у рознаўзроставай групе – 12 навучэнцаў;

у I - IV класах - 20 навучэнцаў;

у V - XI класах - 25 навучэнцаў.

  1. Напаўняльнасць класаў інтэграванага навучання і выхавання не павінна перавышаць 20 вучняў, з іх:

не больш трох асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з парушэннямі аднароднага характару - пры навучанні і выхаванні дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, або дзяцей, якія не чуюць, або, якія не бачаць, або дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата (са значным і рэзка выражаным парушэннем руху або калі ён адсутнічае);

не больш шасці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з парушэннямі аднароднага характару - пры навучанні і выхаванні дзяцей, якія слаба чуюць, або дзяцей, якія слаба бачаць, або дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, або дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

не больш чатырох асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з рознымі (не больш двух) парушэннямі развіцця.

  1. Адкрыццё класа ва ўстанове адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, можа ажыццяўляцца пры наяўнасці аднаго навучэнца.
  2. Класы могуць дзяліцца на групы ў выпадках і парадку, вызначаемых палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі або яго тыпу.
  3. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на аснове загаду дырэктара Конкавіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы, рэалізуючага адукацыйныя праграмы дашкольнай, пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам або ў выпадках і парадку, які вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі або яе тыпе і Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі.
  4. Ва ўстанове адукацыі для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I-IХ класаў, палажэнне аб якой зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  5. Атрыманне адукацыі на I, II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
  6. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск навучэнцаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  7. Выпускнікам установы адукацыі, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а выпускнікам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах - пасведчанне з адзнакай.
  8. Навучанне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.
  9. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ва ўстанове адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  10. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  11. Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, установа адукацыі распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.
  12. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  13. Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў  і  гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных  заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
  14. Працягласць урокаў (заняткаў) з выхаванцамі ад 3 да 4 гадоў- да 15 хвілін; з выхаванцамі ад 4 да 5 гадоў - да 25 хвілін; з выхаванцамі ад 5 да 7 гадоў - да 35 хвілін; у  I класе - 35 хвілін, ва ўсіх астатніх класах - 45 хвілін.
  15. Аптымальным з'яўляецца правядзенне вучэбных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў першую змену.
  16. Правядзенне вучэбных заняткаў па зменах (першую і другую) ва ўстанове адукацыі дапускаецца, калі колькасць навучэнцаў, якія навучаюцца ў ёй, перавышае праектную магутнасць будынка ўстановы адукацыі, на якую ён разлічаны пры праектаванні, будове (рэканструкцыі).
  17. Працягласць перапынкаў паміж абавязковымі вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі заняткамі (кансультацыямі) вызначаецца ўстановай адукацыі, зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
  18. Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  19. Ва ўстанове адукацыі ўстанаўліваюцца наступныя формы вучэбных заняткаў: урокі, назіранні, экскурсіі, карэкцыйныя заняткі (для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, практыка (працоўная, вытворчая), грамадска-карысная праца.
  20. Вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам установы адукацыі адпаведнага віду для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.
  21. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, карэкцыйныя заняткі плануюцца асобным раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
  22. Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам установы адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
  23. Адукацыйны працэс пры ажыццяўленні навучання і выхавання на I, II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме 6 - дзённага вучэбнага тыдня, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з навучэнцамі заняткаў па відах спорту, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, уключаючы арганізацыйна-выхаваўчую работу, арганізацыю працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.
  24. У ІХ-ХІ класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.
  25. Змест выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі будуецца на гуманных адносінах да асобы вучня з улікам яго здольнасцей, інтарэсаў, здароўя.
  26. Ва ўстанове адукацыі ў ІІІ-ХІ класах вядзецца дзённік вучня, у якім запісваюцца бягучыя, выніковыя адзнакі паспяховасці, заўвагі настаўнікаў.
  27. Дзённік штотыднёва падпісваецца класным кіраўніком і бацькамі вучня. Вядзенне дзённіка адзін раз у чвэрць правяраецца дырэктарам або яго намеснікам. Дзённік захоўваецца ў вучня на працягу навучальнага года.
  28. Вучням класаў выстаўляецца за чвэрць і за год адзнака па паводзінах.
  29. Выхаваўчы працэс ў класе ўстановы адукацыі ажыццяўляе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.
  30. Установа адукацыі праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў адпаведнасці з каляндарным планам правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў на бягучы навучальны год.
  31. З мэтай фізічнага развіцця, удасканалення рухальнай актыўнасці навучэнцаў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, установа адукацыі ў пачатку бягучага навучальнага года размяркоўвае навучэнцаў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага абследавання ў арганізацыях аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу і групу лячэбнай фізічнай культуры.
  32. Колькасць груп і іх састаў на пачатак навучальнага года зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
  33. Заняткі з навучэнцамі, якія аднесены па стану здароўя да групы лячэбнай фізічнай культуры, праводзяцца медыцынскімі работнікамі ў лячэбна-прафілактычных установах па праграмах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  34. Працягласць навучальнага года устанаўліваецца з 1 верасня па 1 чэрвеня. Калі указаныя даты выпадаюць на нерабочы дзень, то пачатак (заканчэнне) навучальнага года пераносіцца на наступны (папярэдні) рабочы дзень.
  35. Для навучэнцаў устанаўліваюцца канікулы на працягу вучэбнага года і летнія канікулы.
  36. Агульная працягласць канікул на працягу вучэбнага года павінна быць не менш трыццаці каляндарных дзён, для вучняў І і ІІ класаў - не менш трыццаці сямі каляндарных дзён.
  37. Працягласць летніх канікул павінна быць не менш 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX – ХІ класаў - не менш 10 каляндарных тыдняў.

РАЗДЗЕЛ 4. ПРАВЫ I АДКАЗНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Установа адукацыі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

уносіць ва ўстаноўленым парадку Уласніку прапановы па ўдасканаленню сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;

ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на падставе, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці шляхам накіравання запытаў у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

  1. Іншыя правы ўстановы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым статутам установы адукацыі.
  2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацверджанне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання навучэнцаў;

азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванню – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

  1. Іншыя абавязкі установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым статутам установы адукацыі.

РАЗДЗЕЛ 5. ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

  1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі з’яўляюцца навучэнцы, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў і іншыя работнікі ўстановы адукацыі.
    1. Навучэнец - асоба, прынятая для засваення зместу адукацыйнай праграмы.

Ва ўстанову адукацыі прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, на якой функцыяніруе ўстанова адукацыі.

Прыём асобы для залічэння ва ўстанову адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка (асобы) пры прад'яўленні ім (асобай) пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Рашэнне аб залічэнні асоб ва ўстанову адукацыі афармляецца загадам дырэктара.

Камплектаванне груп і перавод дзяцей з адной узроставай групы ў іншую групу ажыццяўляецца штогод да пачатку навучальнага года. Прыём дзяцей вядзецца ўвесь год пры наяўнасці свабодных месцаў.

За дзецьмі захоўваецца месца ў дашкольнай установе ў выпадках:

іх хваробы пры ўмове прад'яўлення медыцынскай даведкі;              

на перыяд праходжання санаторна-курортнага лячэння, каранціну;

на перыяд аздараўлення дзіцяці тэрмінам на 90 дзён у летні перыяд;

па заяве, адпачынку або хваробе бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей.

Прыём асоб для залічэння ў I клас ажыццяўляецца ў перыяд з 2 чэрвеня па 31 жніўня года прыёму. У І клас установы адукацыі прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных экзаменаў (загад дырэктара не пазней 31 жніўня года прыёму).

Забараняецца адлічэнне з установы адукацыі навучэнцаў, якія не маюць агульнай базавай адукацыі па прычыне іх непаспяховасці.

Навучэнцы, якія дасягнулі 15-гадовага ўзросту, могуць быць адлічаны з установы адукацыі ў крайнім выпадку за грубае парушэнне абавязкаў навучэнцаў рашэннем педагагічнага савета ўстановы адукацыі па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама.

Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па ўзгадненню з органам апекі і апякунства.

Установа адукацыі не мае права перашкаджаць пераводу асобы па ініцыятыве яго законнага прадстаўніка ў іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адпаведную адукацыйную праграму, пры атрыманні згоды гэтай установай адукацыі.

Ва ўстанову адукацыі, у адпаведны клас (рознаўзроставую групу), пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты навучэнцы, якія навучаліся ў іншай установе адукацыі.

Навучэнцы маюць права:

на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

на навучанне па індывідуальных вучэбных планах ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

на стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;

на прававую і сацыяльную ахову у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на павагу сваёй годнасці;

на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

на бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

на бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

на карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;

на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;

на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

на адпачынак, канікулы;

на атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

на бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання;

на ўдзел у кіраванні ўстановай адукацыі;

прымаць удзел у размеркаванні заробленых установай адукацыі сродкаў;

спецыялістаў установы адукацыі;

на заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

на ўдзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, сімпозіумах, кангрэсах, семінарах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці;

на азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

на ўдзел у моладзевых і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Навучэнцы абавязаны:

добрасумленна і адказна ставіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі і бяспецы асабістага жыцця, жыцця сваіх таварышаў, не дапускаць курэння, ужывання алкагольных напояў і наркатычных сродкаў;

імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення; быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, установы адукацыі, падтрымліваць традыцыі;

дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і аднагодкаў, міласэрнасць і чалавечнасць;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

знешні выгляд павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення, на ўроках фізічнай культуры і здароўя абавязкова спартыўная форма;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

беражліва ставіцца да маёмасці ўстановы адукацыі;

падпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў установы адукацыі, рашэнням органаў самакіравання ўстановай адукацыі і вучнёўскага самакіравання, кіравацца Уставам установы адукацыі.

Навучэнцам забараняецца :

прыносіць ва ўстанову адукацыі радыёпрыёмнікі і магнітафоны, мабільныя тэлефоны і карыстацца імі ў час навучальнага працэсу;

прыносіць ва ўстанову адукацыі і мець пры сабе любыя небяспечныя і нелегальныя прадметы, асабліва зброю, боепрыпасы і г.д.; прымяненне або пагроза іх прымянення;

правакаваць ці распачынаць бойкі ва ўстанове адукацыі і на школьным двары і ў іх удзельнічаць;

не наведваць заняткі без паважлівай прычыны;

мець спіртныя напоі, ужываць іх, знаходзіцца пад іх уздзеяннем ва ўстанове адукацыі і на мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыі;

курыць у школьных памяшканнях і на школьным двары;

гуляць на занятках і на перапынках у карты і іншыя рызыкоўныя гульні;

займацца крадзяжом, наўмысна наносіць шкоду школьнай маёмасці, уласнасці навучэнца;

ігнараваць заўвагі, зробленыя настаўнікам ці прадстаўніком адміністрацыі ўстановы адукацыі, выяўляючы пры гэтым грубасць і непаважлівасць.

За пералічаныя правіннасці навучэнцы, якія дасягнулі 15 гадоў, могуць быць выключаны з установы адукацыі на пэўны або нявызначаны тэрмін загадам дырэктара ўстановы адукацыі і па ўзгадненні з камісіяй па справах непаўналетніх Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Іншыя абавязкі навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі.

    1. Да педагагічных работнікаў установы адукацыі адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы адукацыі, яе структурнымі падраздзяленнямі.

Педагагічнымі работнікамі прызнаюцца асобы, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць (рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы адукацыі, яго структурнымі падраздзяленнямі).

Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць толькі фізічныя асобы на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора.

Парадак прызначэння (вызвалення) на пасады педагагічных работнікаў вызначаецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

Асноўныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

якія маюць судзімасць;

прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Педагагічныя работнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам маюць права на ўстаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку.

Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб'ём якой меншы, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

на абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

удзел у кіраванні установай адукацыі;

на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчаць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь;

на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, на сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

выбіраць і быць выбраным у органы кіравання;

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Педагагічныя работнікі абавязаны :

якасна і ў поўным аб'ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць пазнавальныя інтарэсы і здольнасці вучняў;

аказваць уплыў на фарміраванне ў вучня якасцей грамадзяніна і патрыёта, культуры паводзін;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання;

павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае майстэрства;

валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх бацькоў:

прапагандаваць педагагічныя веды, праводзіць работу з бацькамі вучняў;

выконваць загады і распараджэнні дырэктара ўстановы адукацыі і яго намеснікаў, рашэнняў, прынятых саветам установы адукацыі і педагагічным саветам;

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, выхаванцаў;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, супярэчных Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўству.

    1. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з'яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, прыёмныя бацькі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў у адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;

уносіць прапановы па паляпшэнні работы з дзецьмі, у тым ліку па арганізацыі дадатковых адукацыйных і медыцынскіх паслуг;

заслухоўваць справаздачы дырэктара і педагогаў аб іх рабоце з дзецьмі;

датэрмінова скасоўваць дагавор паміж установай адукацыі;

выбiраць i быць выбраным у Савет і іншыя грамадскія органы ўстановы адукацыі;

мець зносіны з вучнямі і настаўнікамі класа, атрымліваць адказы на пытанні, якія цікавяць, ад членаў адміністрацыі ўстановы адукацыі.

Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца сапраўдным Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

асабістым прыкладам і ўдзелам садзейнічаць ў падтрымцы дзяцей высокай адказнасці за вынікі вучэбнай, працоўнай і грамадскай працы;

усяляк пазбягаць сямейных мерапрыемстваў, звязаных з пропускам заняткаў дзецьмі;

быць аб'ектыўнымі і добразычлівымі ў ацэнцы не толькі поспехаў, але і промахаў сваіх дзяцей;

Выкарыстоўваць магчымасці сям'і ў папярэджванні негатыўных дзеянняў і ўчынкаў дзяцей.

Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

    1. Да іншых работнікаў устаноў адукацыі адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў устаноў адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, дзеючым Статутам установы адукацыі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, яе працоўнымі дагаворамі.

  1. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў установы адукацыі, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

РАЗДЗЕЛ 6.  ОРГАНЫ  КІРАВАННЯ  I  IX  КАМПЕТЭНЦЫЯ

  1. Кіраванне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым Статутам установы адукацыі і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
  2. Установу адукацыі ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю ўстановы адукацыі. У сваёй дзейнасці кіраўнік ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання ўстановы адукацыі. Дырэктар мае намеснікаў па вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці. Дырэктар і яго намеснікі арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, аддзела адукацыі  Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту.

Дырэктар прызначаецца ўпаўнаважаным органам па ўзгадненню з Уласнікам і вызваляецца ад пасады ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.

Дырэктар установы адукацыі нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы ўстановы адукацыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

Дырэктар установы адукацыі ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы, размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам, выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі ўстановы адукацыі.

Аплата працы дырэктара ўстановы адукацыі, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пасадавыя абавязкі дырэктара ўстановы адукацыі зацвярджае аддзел адукацыі  Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту.

  1. Асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі з'яўляецца савет, які ўзначальваецца кіраўніком установы адукацыі.

Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% - прадстаўнікі навучэнцаў ўстановы адукацыі, іх законных прадстаўнікоў;

75% - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў установы адукацыі, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый - заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.

Кампетэнцыя і арганізацыя дзейнасці савета ўстановы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. У выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ва ўстанове адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт, палажэнні аб якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Органы самакіравання ўстановы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым Статутам.
  3. Вышэйшым органам самакіравання ўстановы адукацыі з'яўляецца Савет школы, які фарміруецца з педагагічных работнікаў, вучняў, іх законных прадстаўнікоў. У склад Савета школы могуць уваходзіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, грамадскіх аб’яднанняў.
  4. Педагагічны савет з'яўляецца калегіяльным органам, да компетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэння шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.
  5. Асноўнай мэтай дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляецца садзейнічанне ўстанове адукацыі ў ажыццяўленні яе статутных функцый, аб'яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцяў і талентаў навучэнцаў установы адукацыі, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
  6. Рашэнні па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі дырэктара, савета ўстановы і педагагічнага савета, асабіста прымаюцца Уласнікам і афармляюцца пісьмова.
  7. Да выключнай кампетэнцыі Уласніка адносяцца:

зацвярджэнне Статута, змяненняў і дапаўненняў у ім;

вызначэнне прадмета і мэт дзейнасці;

прыняцце рашэння аб рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за ўстановай адукацыі маёмасці;

іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. У кампетэнцыю Упаўнаважанага органа ўваходзіць:

ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці ўстановы адукацыі і кантроль за яго функцыянаваннем;

ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за ўстановай адукацыі маёмасці на аснове дэлегіраваных Заснавальнікам правоў.

РАЗДЗЕЛ 7. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ I АПЛАТЫ ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Штатны расклад установы адукацыі распрацоўваецца па ўзгадненні з Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі ў межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы, зацвярджаецца аддзелам адукацыі  Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту.

Штатны расклад Конкавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы распрацоўваецца дырэктарам па ўзгадненню з Уласнікам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, якія выдзелены на аплату працы, зацвярджаецца Упаўнамочаным органам.

  1. Для забеспячэння статутнай дзейнасці дырэктар установы адукацыі наймае педагагічных работнікаў, медыцынскі і абслугоўваючы персанал.

Дырэктар ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх пасадавыя інструкцыі.

Прыём і звальненне педагагічных работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам установы па ўзгадненню з аддзелам адукацыі  Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту.

  1. Працоўныя адносіны работнікаў установы адукацыі рэгулююцца працоўнымі дамовамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўнай дамовай, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
  2. На педагагічную працу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з прадстаўленнем адпаведных пацверджаных дакументаў.
  3. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы,  якім забаронена займацца дадзенай дзейнасцю рашэннем суда ці па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў складаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  4. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
  5. Атэстацыя педагагічных работнікаў установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі.
  6. Аплата працы работнікаў установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ва ўстанове адукацыі Палажэннямі аб прэміраванні, аб надбаўках і даплатах.

РАЗДЗЕЛ 8. МАЁМАСЦЬ I ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  1. Маёмасць, перададзеная ўстанове адукацыі, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні.

Установа адукацыі ў дачыненні да замацаванай за ёй маёмасцю ажыццяўляе дзейнасць у межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права ўладання, карыстання і распараджэння ёй.

  1. Установа адукацыі не мае права без згоды Уласніка распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, прыдбанай за кошт сродкаў, вылучаных ёй па каштарысу.
  2. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай базавай адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.
  3. Фінансаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў Уласніка на падставе дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання.

Прыцягненне ўстановы адукацыі дадатковых сродкаў не нясе за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

  1. Дадатковымі крыніцамі фінансавання ўстановы адукацыі з’яўляюцца:

прыбыткі, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання платных паслуг;

добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Установа адукацыі можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абаснаваных выдаткаў і зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі.

  1. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанні платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне ўстановы    адукацыі,  улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Узмацненне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  3. Бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць на дагаворных умовах вядуцца бухгалтэрыяй аддзела адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту.

РАЗДЗЕЛ 9. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

  1. Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі  Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, на падставе міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, дамоў, якія заключаюцца паміж установай агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.
  2. Конкавіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа мае права ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і агульнаадукацыйнымі ўстановамі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў адпачынку дзяцей за мяжой.

РАЗДЗЕЛ 10. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца ўстановай адукацыі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
  2. Установа адукацыі вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
  3. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі павінна выкарыстоўваць дакументы, тыпавыя формы якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  4. Рэвізіі (праверкі) фінансава – гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.
  5. Рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы адукацыі, праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  6. Рэарганізацыя або ліквідацыя ўстановы адукацыі ажыццяўляецца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Уласнік забяспечвае перавод навучэнцаў у іншыя навучальныя ўстановы па ўзгадненню з іх бацькамі, іншымі законнымі прадстаўнікамі.

Дырэктар

дзяржаўнай установы адукацыі

“Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”   ________Л.В.Бычкоўская

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.