Лес. Будзьце асцярожныя!

Дата: 30 июля 2019 в 16:13
220 просмотров

Каб не было як у дзіцячым вершыку пра «шукаюць пажарныя, шукае міліцыя», перад тым, як адправіцца ў лес, вывучыце карту мясцовасці. Скажыце блізкім, у колькі плануеце вярнуцца і абавязкова вазьміце з сабой зараджаны мабільны тэлефон.

Апранайцеся так, каб схаваць адкрытыя часткі цела. Пажадана мець нешта яркае ў адзенні, а не апранаць камуфляж, успомніўшы дзедава партызанскае мінулае. З сабой лепш за ўсё яшчэ ўзяць компас. Ён дапаможа вам зразумець, куды рухацца, калі заблукалі. Знаходзячыся ў лесе, старайцеся запамінаць месцы, па якіх вы праходзіце, якія-небудзь адметныя дэталі. Не ешце незнаёмыя ягады ці грыбы. Калі вас некалькі, то старайцеся не расходзіцца і ўвесь час трымаць кантакт. Маленькіх дзяцей з сабой наогул лепш не браць. А ўжо калі ўзялі - трымаць у зоне дасяжнасці выцягнутай рукі. Падводзячы вынік, памятаеце, што самае важнае ў няштатнай сітуацыі - захоўваць спакой. Паніка толькі пагоршыць становішча. Ведайце, правілы і дзяліцеся з імі блізкімі. Добрага адпачынку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.