Акцыя "PROFI_ЛАКТИКА"

Дата: 16 марта 2019 в 01:11
331 просмотр

У суботу, 16 сакавіка, у межах акцыі  "PROFI_ЛАКТИКА" адбылася сяброўская сустрэча навучэнцаў трох школ: Мышанскай, Пціцкай і Конкавіцкай. Падчас гэтай сустрэчы навучэнцы сустрэліся з медыцынскім работнікам, якая паведаміла пра шкоду ўжывання наркотыкаў. Потым прадстаўнік унутраных органаў Шэвель І.М. напомніў пра меры пакарання за наркатычныя сродкі і іншыя правапарушэнні. Потым дзеці знаёміліся з прававым сайтам для дзяцей. Свае прававыя веды прымянілі ў квэст-гульні. У канцы сустрэчы адбылася спартландыя. Пасля ўсіх мерапрыемстваў удзельнікаў акцыі чакаў гарачы чай. Пры развітанні вучні выразілі свае ўражанні аб перажытым. 

   

   

   

   

   

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.