Дзіцячае свавольства з агнём!

Дата: 20 сентября 2018 в 16:22
348 просмотров

Дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковым кантролем за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў няўменнем бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць ўчынкі і дзеянні дарослых, імітуючы іх працу. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць з скрыначкай запалак ці запальнічкай, не захоча падпаліць паперу, не распаліць вогнішча, якое ён бачыў у лесе. Вінаватыя ў гэтым, перш за ўсё бацькі, якія пакідаюць дзяцей без нагляду, не хаваюць ад іх запалкі, запальніцы, не кантралююць паводзіны дзяцей, не сочаць за іх гульнямі і не нагадваюць аб наступствах гульні з агнём. Дзіцячыя гульні з агнём часта прыводзяць да трагедый, так з пачатку бягучага года на пажарах загінула 8 дзяцей, 6 з іх па прычыне пакідання дзяцей без нагляду дарослых (верасень 2018 года на тэрыторыі прыватнага домаўладання па вуліцы Савецкай у в.Чудзін Ганцавіцкага раёна адбыўся пажар, у выніку якога загінуў хлопчык 2015 года нараджэння). Да моманту прыбыцця першага падраздзялення МНС была цалкам ахоплена агнём гаспадарчая пабудова, якое выкарыстоўвалася для захоўвання сена. Гаспадыня дома 1986 года нараджэння, знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, пражывае з мужам, 1981 г.н. Сям'я шматдзетная, выхоўваецца сямёра дзяцей. На момант узнікнення пажару гаспадыня і гаспадар працавалі ў полі на выдаленні 100 метраў ад гаспадарчага будынка. Падчас тушэння пажару ўнутры будынка пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі знойдзена цела дзіцяці).
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, маленькіх дзяцей ніколі не пакідайце без нагляду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.