Прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці"

Дата: 20 августа 2018 в 09:54, Обновлено 20 августа 2018 в 12:38
389 просмотров

З 20 жніўня па 21 верасня ў Петрыкаўскім раёне будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці", прымеркаваная да пачатку навучальнага года.
Акцыя будзе праходзіць у тры этапы.

1-й этап - з 20 па 31 жніўня 2018 пройдзе на аб'ектах гандлю.
2-й этап - з 1 па 14 верасня 2018 пройдзе ва ўсіх 26 установах агульнай сярэдняй адукацыі.
У рамках акцыі работнікі МНС правядуць:
  • прафілактычныя гутаркі з дзецьмі па папярэджанні пажараў, надзвычайных сітуацый;
  • конкурсы, віктарыны, розныя навучальныя гульні;
  • раскажуць алгарытм дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях.
 3-ці этап - з 17 па 21 верасня пройдзе ў 16 установах дашкольнай адукацыі.
Акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці» праводзіцца штогод.
Мэта акцыі - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.